Навіны

Ліквідуюць «Гродзенскую гарадскую федэрацыю футбола». Кіраўніка затрымлівалі за палітыку

Пасяджэнне аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Гродзенская гарадская федэрацыя футбола» пройдзе ў Гродзенскім абласным судзе 16 жніўня. Яе кіраўніка затрымлівалі ў тым ліку за канфлікт з Яўгенам Дудко.

Іск аб ліквідацыі заявіла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Жанна Краўчанка.

Арганізацыя працавала на стадыёне цэнтральнага спартыўнага комплексу «Нёман» па вул. Лермантава, 45 з 2012 года. Апошнія дадзеныя на сайце Мінюста датуюцца 2022 годам. Тады ў арганізацыі было 95 чалавек. Арганізацыя праводзіла мерапрыемствы для развіцця футбола — звычайнага, пляжнага, жаночага, павышала кваліфікацыю суддзяў. Вяла прадпрымальніцкую дзейнасць і зарабляла. Яшчэ вясной 2024 года яны публікавалі навіны ў сацсетках.

Кіраўніка затрымлівалі

Старшынёй арганізацыі ў 2022 годзе быў Віктар Русін. Яго затрымалі і ставілі яму ў віну абразу прадстаўнікоў улады і іх сям'і ў інтэрнэце, рэгістрацыю ў плане «Перамога» і некалькі адміністрацыйных артыкулаў. Яму далі сем сутак арышту і адпусцілі.

Віктар Русін. Фота з сацсетак мужчыны

«Пасля падзей жніўня-2020 Віктар адкрыта абазначаў грамадзянскую пазіцыю, што не засталося незаўважаным з боку Дудко — намесніка старшыні Гродзенскага аддзялення БФСТ «Дынама», другога чалавека ў «УУС-Дынама» і дзеючага падпалкоўніка міліцыі. <…> Паводле нашай інфармацыі, Дудко не раз пагражаў Віктару арыштам, калі той і далей будзе выступаць за перамены. Ну, а Русін, у сваю чаргу, аднойчы ў Telegram-канале назваў функцыянера брыдотай, за гэта і ўчапіўся Дудко: напісаў заяву, бо палічыў гэтае слова «абразай прадстаўніка ўлады і яго сям'і», — пісала тады спартыўнае выданне Tribuna.com.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025