Навіны

У цэнтры Гродна адкрылася ўстанова з безлімітам напояў

Новая кропка MC Döner адкрылася ў Гродне па вул. Савецкая, 2А. Там дзейнічае «безліміт напояў». На працягу 30 хвілін пасля замовы можна падліваць сабе газіроўку без абмежаванняў.

У TikTok сцвярджаюць, што гэта адзіная кропка з безлімітам напояў. У каментарах сцвярджаюць, што не.

Установа працуе ў пятніцу і суботу да 4.00. У зале можна пайграць на 8-бітнай прыстаўцы — эмулятары класічнай Dendy пачатку 90-х. Для геймераў ля тэлевізара ляжаць два крэслы-мяшкі. Ёсць летняя тэраса ва ўнутраным дворыку.

@moiseichik Новая точка MC Doner в Гродно😍 #гродно #беларусь #рек #топ #общепит #обзор #кудасходитьгродно ♬ Walking Around — Instrumental Version — Eldar Kedem

У Гродне ёсць яшчэ два пункты гэтай сеткі - у ГЗК «TRINITI» і ў ГЦ «OLD CITY». У MC Döner гатуюць фаст-фуд па турэцкіх рэцэптах: драмы, донеры. Ёсць і бургеры, бульба фры, салаты і дэсерты.

Чытайце таксама: Дзе ў Гродне пакаштаваць самы вялікі (па версіі аўтараў) хот-дог амаль з кілаграм вагой

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025