Навіны

Блогер Vadimati распавёў, што ляжыць у «анкалогіі»

Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук у суботу 3 жніўня апублікаваў першыя фота і сторыс. У сторыс ён пакінуў геалакацыю адной з бальніц у Гродне. А 5 жніўня ён распавёў, што «ляжыць у анкалогіі».

Мужчына выклаў скрыншот перапіскі, у якой мужчына, які хварэе на рак, прасіў яго аб дапамозе ў выглядзе сторыс, пастоў або матэрыяльнай падтрымкі. У гэтай перапісцы Вадзім Ермашук і распавёў, што і сам знаходзіцца ў «анкалогіі».

Верагодна, ён знаходзіцца ў анкалагічным аддзяленні Гродзенскай універсітэцкай клінікі.

Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) правёў у калоніі тры гады. Яго асудзілі за нібыта здзек над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370) і абразу прэзідэнта Беларусі (арт.368). Вадзім выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года.

Чытайце таксама: «Планаваў восенню выдаляць — пасадзілі летам». Блогер Vadimati распавёў, як праз турму не паспеў папярэдзіць рак

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025