Дым з комінаў гродзенскай ЦЭЦ-2 можа змяніць колер і стаць значна цямнейшым. Але “Гроднаэнерга” просіць гараджан не хвалявацца – гэта звязана з рамонтам і пераходам на іншае паліва.
Планавы рамонт газаразмеркавальнага пункта на гродзенскай ЦЭЦ-2 пройдзе з 5 па 9 жніўня. У сувязі з гэтым абсталяванне цеплаэлектрацэнтралі перавядуць на спальванне рэзервовага паліва – мазуту. У выніку можа змяніцца колер дыму, які выходзіць з комінаў ЦЭЦ. Ён стане больш цёмным.
Чытайце таксама: На «Гроднаэнерга» не хапае персаналу



