Навіны

Пракуратура знайшла парушэнні ў дзіцячых летніках Гродзеншчыны

У дзяржаўных летніках на Гродзеншчыне выявілі парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў: дзяцей лячылі пратэрмінаванымі лекамі, на кухнях і ў сталовых жылі насякомыя, умовы захоўвання прадуктаў парушаліся. Пасля праверак летнікі працягваюць функцыянаваць. У той жа час прыватныя летнікі пасля падобных праверак у момант ліквідуюць.

Стравы з маргарынам і паразіты на кухні

Гродзенская транспартная пракуратура разам с санстанцыяй праверыла дзіцячыя летнікі вобласці, якія належаць аднаму ўнітарнаму прадпрыемству. Пра гэта паведаміла служба інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Найбольшую колькасць парушэнняў выявілі на кухнях і ў сталовых. Стравы гатаваліся не па тэхналагічных картах, таксама не выконваліся ўмовы захоўвання прадуктаў.

Нарэзкі для салата праверылі ў лабараторыі. У выніку выявілі парушэнні ў паказчыках бяспекі і бясшкоднасці харчовых прадуктаў. Таксама знайшлі прадукцыю, у склад якой дадаваўся маргарын, які не адпавядае прынцыпам дзіцячай дыеты.

У памяшканнях аб’ектаў харчавання выявілі насякомых, якія могуць пераносіць небяспечныя інфекцыі, у тым ліку кішэчныя.

Дзецям давалі пратэрмінаваныя лекі

Парушэнні выявілі і ў медыцынскіх кабінетах летнікаў. Напрыклад, няправільна захоўвалі мыйныя і дэзынфікуючыя сродкі, якія маглі стаць прычынай атручванняў і апёкаў.

У адным з летнікаў пры аказанні медыцынскай дапамогі пры ўкусах насякомых выкарыстоўваўся сродак са скончаным тэрмінам прыдатнасці. На момант абследавання ў медыцынскім кабінеце аздараўленчай арганізацыі і некаторых іншых памяшканнях не было гарачай вады.

У летніках не забяспечвалася чысціня памяшканняў і санітарна-тэхнічнага абсталявання. Таксама выявілі выпадкі спажывання тытунёвых вырабаў на тэрыторыі летнікаў. Праўда, не ўдакладняецца, хто курыў - супрацоўнікі ці дзеці.

У дачыненні да вінаватых у парушэннях разгледзяць адміністрацыйныя справы па арт. 17.5 (парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў).

Пры аднолькавых парушэннях ліквідуюць толькі прыватныя летнікі

У траўні чыноўнікі занепакоіліся прыватнымі дзіцячымі летнікамі. Маўляў, у іх не гарантуецца бяспека і належная якасць харчавання і пражывання. Для рэгулявання дзейнасці прыватных летнікаў вырашылі правесці «больш жорсткі маніторынг».

У сваю чаргу генпракуратура абвясціла аб стварэнні спецыяльнага рэестру для прыватных фірм, якія арганізуюць летні адпачынак для дзяцей. Трапіць у рэестр змогуць толькі тыя летнікі, якія «створаць усе ўмовы для бяспечнага знаходжання дзяцей, будуць выконваць патрабаванні супрацьпажарнай бяспекі і санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства».

Ціснуць на прыватныя летнікі дзяржава пачала яшчэ ў мінулым годзе. Улетку 2023 ліквідавалі адразу дзве ўстановы: намётавы лагер у Лідзе і каталіцкі скаўцкі лагер пад Навагрудкам. Першы летнік арганізавала грамадская арганізацыя «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых», якую пазней ліквідавалі.

У чэрвені 2024 года ліквідавалі яшчэ адзін «стыхійны летнік» у Лідзе. Праверка выявілі ў летніку санітарна-эпідыміялагічныя парушэнні і «след Захаду».

У генпракуратуры запэўнілі, што летнікі правяраюць незалежна ад таго, прыватныя яны ці дзяржаўныя. Але ў выніку толькі прыватныя адразу закрываюць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025