Барысаглебская (Каложская) царква. Фота: iStock
Гродна — горад, які часцей за ўсё беларусы раяць паглядзець знаёмым. Разам з пасёлкам Мір Гродна трапіў і ў топ-5 найбольш папулярных турыстычных напрамкаў сярод беларусаў. Такія вынікі даследавання, якое правёў Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук.
У даследаванні, якое праводзілася з красавіка па чэрвень 2024 года, 92,6% беларусаў разглядаюць сваю краіну як месца для адпачынку, паведамляе БелТА.
Сярод месцаў, якія варта паглядзець у Беларусі, знаёмыя і калегі ўдзельнікаў апытання часцей за ўсё раілі Гродна — так сказалі 11,5% апытаных. У спіс рэкамендацый з Гродзенскай вобласці таксама трапілі Мір — 9,6% і Белавежская пушча — 6,6%.
Мірскі замак заняў першае месца ў топ-10 турыстычных аб’ектаў, якія ўдзельнікі апытання лічаць візітнай карткай Беларусі — 16,8%. На шостым месцы топа — Белавежская пушча (7,4%), на сёмым — Мір (5,7%), Гродна на восьмым (4,5%).
Чытайце таксама: Самы нізкі паказчык па краіне: у Гродзенскай вобласці толькі тры гасцініцы атрымалі «зорачкі»
Найбольш папулярны горад, які беларусы наведалі з турыстычнымі мэтамі ў апошні раз — Мінск 20,6%. На другім месцы Брэст — 19,5%, на трэцім Гродна — 15,3%. Віцебск наведала 8,6% турыстаў, Мір — 8,2%.
Сярод абласных цэнтраў найбольш папулярным напрамкам для падарожжаў стаў Брэст — 9,2%. Віцебск — 8,2%, Мінск — 7,1%, Гродна — 6,7% і Гомель — 3,5%.
Самы папулярны замежны напрамак у беларусаў — Расія (44,3%), Турцыя (15,1%) і Егіпет (7,1%).
Чытайце таксама: Якія сувеніры прывезці з паездкі ў Гродна
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…