Навіны

Вользе Вялічцы вынеслі завочны прысуд — 9 гадоў калоніі (абноўлена)

Былой дырэктарцы Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вользе Вялічцы 2 жніўня вынеслі прысуд — дзевяць гадоў пазбаўлення волі і штраф 12 000 рублёў (300 базавых велічынь), паведамляе «Гродно Плюс».

Таксама Вялічка на пяць гадоў пазбаўленая права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў і юрыдычна значных дзеянняў.

У дачыненні да яе пачалі працэс спецвытворчасці 5 сакавіка. Судзілі яе па сямі артыкулах КК:

  • арт. 342 ч. 1 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • арт. 367 ч. 2 КК — Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 210 ч. 3 КК — Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі;
  • арт. 203. 1 ч. 3 КК — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
  • арт. 361. 4 ч. 2 КК — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 130 ч. 1 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • арт. 193. 1 КК — Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці (выключана з 19.07.2019).

У прыватнасці, яе судзілі за інтэрв'ю «экстрэмісцкаму фарміраванню» і распаўсюджванне персанальных дадзеных суддзі суда Ваўкавыскага раёна без яго згоды.

Суддзя — Дзмітрый Бубенчык.

Чытайце таксама: «Людзі баяцца гэтага слова з трох літар». Псіхолаг Вольга Вялічка пра жанчын з анкалагічнымі дыягназамі і пра тое, як быць іх блізкім

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025