Навіны

Ігара Банцэра дапыталі па справе са зброяй. Ён будзе чакаць выкліку ў суд

Былы палітзняволены музыкант Ігар Банцэр прайшоў допыт па справе яго затрымання са зброяй у Міністэрстве сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве. Гэта лічыцца працэсуальнымі дзеяннямі дасудовага характару. Ігар не пагадзіўся з выстаўленымі артыкуламі. Ён будзе чакаць выкліку ў суд.

«У паліцыі, у аддзеле па справах адміністрацыйных правапарушэнняў мяне дапытваў паліцэйскі наконт таго, ці здзейсніў я адміністрацыйнае правапарушэнне па чатырох артыкулах КаАП (бо так пракуратура мне панапісвала)», — расказаў Ігар Hrodna.life.

У прысутнасці адваката ён даў тлумачэнні. «Я не пагадзіўся з аніводным артыкулам, па якім мяне абвінавачвае пракуратура, бо я не прыходзіў спецыяльна са сродкамі самаабароны (легальнымі) да іх, каб перашкодзіць у працы Міністэрства. Я паводзіў сябе адэкватна і не здзяйсняў ніякіх агрэсіўных дзеянняў. Я паведаміў ахове пра наяўнасць у мяне сродкаў самаабароны.

Адзінае, што я забыўся (бо было 34 градусы на вуліцы, а ў мяне галава была занятая маімі праблемамі) пра свой стартавы пісталет, які паводле Закону аб агнястрэльнай зброі - не з’яўляецца зброяй".

Адвакат Банцэра склаў хадайніцтва аб забеспячэнні маніторынгу, на якім будзе бачна, што адбывалася ў міністэрстве, і які б пацвярджаў яго версію. Ігару сказалі чакаць выкліку ў суд. Адміністрацыйныя правапарушэнні могуць быць разгледжаныя цягам году ад моманту здзяйснення.

Паводле інфармацыі Банцэра, справу могуць закрыць, калі не знойдуць складу адміністрацыйнага правапарушэння. Або будуць зацягваць працэс.

16 ліпеня ў будынку Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве эвакуявалі 150 чалавек. Прычына — беларус, у сумцы якога знайшлі нож, газ, тэлескапічную дубінку і зброю. Гэтым беларусам быў Ігар Банцэр. Ахова будынка выклікала паліцыю, на месца таксама прыбыла пажарная служба.

Чытайце таксама: «Я паведаміў пра небяспечныя прадметы». Ігара Банцэра будуць судзіць у Варшаве

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025