Навіны

Больш за 25 тыс. турыстаў наведалі Стары замак у ліпені

У ліпені супрацоўнікі Старога замка правялі каля 300 групавых і індывідуальных экскурсій. Усяго ад пачатку года замак наведалі больш за 100 тыс. чалавек. Але праблема з прапускной магчымасцю ў музеі пакуль не вырашылася.

Ад пачатку года ў музеі правялі больш за 1,5 тыс. экскурсій

У ліпені Стары замак наведалі больш за 25 тыс. турыстаў, паведаміла загадчыца аддзела Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Марыя Усманава ў эфіры тэлеканала «Гродна Плюс».

— Што да перыяду ад пачатку года, то ўжо больш за 100 тыс. чалавек наведалі Стары замак і больш за 1.5 тыс. экскурсій правялі мы. Наогул у нас аглядная экскурсія, гэта значыць на працягу гэтай экскурсіі мы з турыстамі, гасцямі горада глядзім усе залы, глядзім увесь інтэрактыў, якім напоўнены Стары замак сёння, ну і выходзім на назіральную пляцоўку.

У кожнай зале музея ўсталяваны інтэрактыўныя дошкі з 3D-праекцыяй. На некаторых з іх інфармацыя дублюецца на шасці мовах: рускай, беларускай, польскай, англійскай, літоўскай і кітайскай.

Чытайце таксама: Стары замак зробяць даступным людзям з інваліднасцю. На першым этапе рэканструкцыі пра іх забылі

З пачатку года ў музеі з’явілася новая паслуга — фотасэсія ў інтэр'еры. Госці могуць атрымаць прафесійныя здымкі ў інтэр'еры Старога замка. Таксама можна паўдзельнічаць у майстар-класе па друку гравюры па старадаўніх тэхналогіях.

Наведваць музей лепш у буднія

У 2022 годзе Стары замак сутыкнуўся з недахопам экскурсаводаў. Тады экскурсіі трэба было заказваць за месяц-два. У 2023 годзе праблема не знікла. Сёння таксама на індывідуальныя экскурсіі трэба запісвацца загадзя, адзначаецца ў рэпартажы «Гродна Плюс».

Згодна с інфармацыяй на сайце музея, Стары замак яшчэ не вырашыў праблемы з прапускной магчымасцю. «Магчыма часовае абмежаванне продажу білетаў касай для рэгулявання патоку наведвальнікаў», — пазначана на сайце. Супрацоўнікі прапануюць па магчымасці планаваць наведванне музея ў буднія дні.

Падзяліцца
Меткі: турызм

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025