Навіны

Няма мэблі і трэба адпрацаваць пяць гадоў. У Гродзенскай вобласці пахваліліся ўмовамі для маладых спецыялістаў

Маладым спецыялістам, якія размеркаваліся не па месцы жыхарства, у раённых цэнтрах далі жыллё. Але ёсць нюансы. У Астраўцы яны павінны самі купіць мэблю ў арэнднае жыллё. Для яго трэба сабраць пакет дакументаў і не стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. У Лідзе для атрымання арэнднага жылля трэба заключыць кантракт на пяць гадоў.

Астравец: у пакоях няма мэблі, у доме — да 12 чалавек

Трое маладых спецыялістаў сферы культуры паедуць у Астравец. Ім прапанавалі арэнднае жыллё — яны скарысталіся магчымасцю. Іх заселяць у двухкватэрны двухпавярховы дом, дзе могуць пражываць ад 8 да 12 чалавек, сцвярджаюць у «Гродзенскай праўдзе». Яго можна будзе арандаваць і пасля адпрацоўкі.

У памяшканнях зрабілі касметычны рамонт. Кухня і ванная пакой часткова ўкамплектаваны неабходнай бытавой тэхнікай. У жылым пакоі мэблі няма — пра яе трэба паклапаціцца самім. Ёсць падвал і гараж. З ільготамі аплата — каля 3 рублёў. Камунальныя паслугі аплачваюцца асобна. У планах — замяніць падлогу і правесці рэканструкцыю каналізацыйных шляхоў. На просьбы адпрацоўваючых будуць аператыўна адклікацца, сцвярджаюць улады.

Для атрымання арэнднага жылля маладыя спецыялісты павінны сабраць пакет дакументаў. Гэта даведка аб складзе сям'і, дакумент, які пацвярджае, што яны не стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, а таксама дакумент, які пацвярджае, што ў іх няма свайго жылля ў Астраўцы і іншыя, распавяла галоўны спецыяліст сектара культуры Астравецкага райвыканкама Кацярына Чарнушэвіч.

Дом для маладых спецыялістаў у Астраўцы. Фота: «Гродзенская праўда»

Ашмяны: мэтавікі жывуць у бацькоў

У Ашмянах чакаюць 38 маладых педагогаў. Большая частка з іх адправіцца на працу ў новы дзіцячы сад. Многія маладыя спецыялісты — мэтавікі, таму пасля вучобы жывуць у бацькоўскай хаце. Тым, у каго няма свайго жылля, прадастаўляецца месца ў інтэрнаце. Ёсць некалькі інтэрнатаў: і блокавага, і калідорнага тыпу. Там ёсць усё неабходнае для пражывання. Рабяты самі выбіраюць сабе тып інтэрната, пакой.

На месца размеркавання ўжо прыехала каля 30 чалавек. Але ў інтэрнат пакуль нікога не засялялі: пачнуць у сярэдзіне жніўня. Дзе спецыялісты жывуць цяпер, не паведамілі.

Ліда: для арэнднага жылля патрэбен кантракт на пяць гадоў

З 1 жніўня ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы пачнуць працаваць больш за 50 маладых спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і больш за 25 — з вышэйшай. Усім іншагароднім прапануюць выбраць: месцы ў інтэрнатах, арэнднае альбо здымнае жыллё з частковай кампенсацыяй.

50 чалавек выбралі арэнднае жыллё. Каб яго атрымаць, трэба заключыць кантракт на пяць гадоў. Супрацоўнікам, якія жывуць у інтэрнатах, у калектыве дапамагаюць купіць неабходныя прадметы побыту. Для работнікаў ФАПаў і ўчастковых амбулаторый у вёсках могуць зняць жыллё або кампенсаваць ім праезд да месца працы.

Чытайце таксама: Канкурэнцыя ў ГрДУ імя Янкі Купалы: куды паступае больш за 20 чалавек на месца?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025