Навіны

Апублікавалі фота нападніка на беларускую краму Kropka ў Вільні

Фатаграфію чалавека, які напаў на беларускую краму Kropka ў Вільні, размясцілі на старонцы Reidas.lt у Facebook, заўважыла «Наша Ніва». Ён патрапіў у аб’ектыў камеры відэаназірання ўначы 28 ліпеня. Цяпер яго шукае літоўская паліцыя.

Тых, хто пазнае чалавека на фота, заклікаюць звяртацца да старшага следчага паліцыі Вольгі Лук’янавай па тэлефоне 8 60 712 497 ці па email lukjanova@policija.lt.

Што здарылася з крамай, якую адкрылі ў Вільні гродзенцы

На сцяне беларускай крамы Kropka ў Вільні ўначы 28 ліпеня невядомы напісаў на літоўскай мове «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Апроч гэтага, у краме разбілі акно.

Краму беларускіх сувеніраў і творчую прастору ў цэнтры Вільні па адрасе Savičiaus g. 6 адкрыў былы палітвязень Зміцер Фурманаў і яго жонка Вольга. Пара працуе ў тым ліку з майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусь.

Адна з версій, якую абмяркоўваюць у сацыяльных сетках — што правакацыю зладзілі беларускія спецслужбы. За апошні час невядомыя зрабілі некалькі правакацыйных надпісаў на помніках і будынках Вільні.

Пасля нападу Фурманавы адкрылі збор сродкаў на рамонт праз сэрвіс buymeacoffee. Яны хацелі сабраць 400 еўра на рамонт, але за пару гадзін сабралі больш за 500 еўра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025