Навіны

Кляшчы ўсё часцей нападаюць на беларусаў: анамальны рост па ўсёй краіне, але Гродзеншчына ў лідарах

Жыхары Гродзенскай вобласці ўсё часцей звяртаюцца па медыцынскую дапамогу з-за ўкусаў кляшчоў. За першае паўгоддзе 2024 года колькасць укусаў вырасла на траціну ў параўнанні з мінулым годам. Гродзеншчына застаецца адным з лідараў па колькасці ўкусаў і інфіцыраванняў энцэфалітам.

Дзе ў Гродне і ваколіцах часцей за ўсё кусаюць кляшчы

За паўгода ў Гродне і вобласці на 30,8% павялічылася колькасць чалавек, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу з-за ўкусаў кляшчоў. За аналагічны перыяд 2023 года пацярпела 1549 чалавек, сёлета — 2239.

Часцей за ўсё кляшчы трапляліся на тэрыторыі Гродзенскага раёна — 53,1% ад усіх выпадкаў. З іх у сельскай мясцовасці, на дачных участках і тэрыторыях прыватных сядзіб — 35%. У лясных масівах, якія знаходзяцца побач з гарадской забудовай — 31% выпадкаў. У лясах Гродзенскага раёна — 18% выпадкаў.

Стабільна высокі ўзровень укусаў рэгіструецца ў лясах у Капцёўскім, Сапоцкінскім, Падлабенскім, Гожскім, Азёрскім і Парэчынскім сельсаветах. Прычына ў вялікай колькасці садовых таварыстваў, куды летам ездзяць адпачываць гродзенцы, паведамляюць у Гродзенскім занальным цэнтры гігіены і эпідыміялогіі.

Радзей з укусамі кляшчоў сутыкаюцца ў межах горада: на дачных участках — 3,6% выпадкаў, у жылых раёнах — 0,6% і ў зонах для адпачынку 0,3%.

Якія тэрыторыі ў Гродне ўжо апрацавалі ад кляшчоў

У траўні ад кляшчоў апрацавалі тэрыторыі ва ўрочышчах Пышкі і Ласосна, лесапаркавую зону Румлёва і Каложскі парк, а таксама возера Юбілейнае, парк Жылібера і сквер у мікрараёне Альшанка. Паўторна гэтыя ж тэрыторыі апрацавалі ў канцы ліпеня.

У чэрвені апрацавалі скверы і паркі ў Скідзелі, а таксама зону для адпачынку каля Сухаўлянаў.

Гродзенская вобласць — лідар па інфіцыраваннях энцэфалітам

Сёлета ў Беларусі зафіксавалі анамальны рост колькасці кляшчоў. Спецыялісты налічылі іх у 1,6 разоў больш, чым у такі ж перыяд 2023 года. Найбольш пацярпелых зафіксавалі ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а таксама ў Мінску.

Згодна з даследаваннямі пашырэння клешчавога энцэфаліту ў Беларусі, з 1995 па 2022 год назіраецца рост заражэнняў. Два гады таму лідарам па колькасці інфіцыраванняў стала Гродзенская вобласць — 11,5 выпадкаў на 100 тыс. чалавек.

У пачатку лета на e-petitions.by з’явіўся зварот аб унясенні вакцынацыі ад энцэфаліту ў Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак. Таксама аўтары петыцыі прасілі выдзеліць бюджэтныя сродкі на вакцынацыю насельніцтва ў абласцях з найвышэйшымі паказчыкамі заражэння — Гродзенскай і Брэсцкай.

У канцы ліпеня аўтары звароту атрымалі адмову ад Мінздароўя. У адказе чыноўнікі спасылаліся на тое, што «даведачна ў Беларусі паказчык захворвання складае 2,2 выпадкі на 100 тысяч насельніцтва».

Падзяліцца
Меткі: здароўе

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024