Навіны

Пад Гроднам лёталі матацыклы: Кубак Беларусі па мотакросе прайшоў у Караліно

Спаборніцтвы па матацыклетным спорце прайшлі 27−28 ліпеня ў раёне аэрадрома Караліно пад Гроднам. Заезды праходзілі ў розных класах: удзельнічалі і дарослыя матацыклісты, і дзеці. Hrodna.life сабраў фатаграфіі з трасы.

У рамках Кубка Беларусі па мотакросе ўдзельнікі спаборнічалі ў васьмі розных класах: 50 см³, 65 см³, 85 см³, EMX 125, EMX 250, «Нацыянал», Open і «Матацыкл з каляскай». У гэтым годзе спаборніцтвы прысвяцілі памяці героя СССР Дзмітрыя Карбышава і 80-годдзю вызвалення Беларусі.

Паралельна з Кубкам Беларусі праходзіў і адзін з этапаў Кубка Беларускай федэрацыі матацыклетных відаў спорту. Там матацыклісты спаборнічалі ў чатырох класах: «Ветэран», «Пачатковец», «Хобі» і «МХ-К».

Перад заездамі ўдзельнікі маглі патрэніравацца на трасе. У першы дзень на гэта давалася 40 хвілін, у другі - дзве гадзіны. Каб узяць удзел, раніцай трэба было таксама прайсці медыцынскі і тэхнічны кантроль.

Чытайце таксама: Каля Гродна адкрылі пракат матацыклаў для бездарожжа — даюць ездзіць нават без правоў

Відэа: instagram.com/mx_live156

У спаборніцтвах удзельнічалі і дарослыя, і дзеці. Напрыклад, у класе 50 см³ выступаюць спартсмены ва ўзросце 5−8 гадоў, у класе 65 см3 — 8−12 гадоў, 85 см3 — 11−14 гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024