Дзмітрый і Вольга Фурманавы. Пасля пераследаў у Беларусі яны жывуць у Вільні, адкрылі бізнес і чакаюць дзіця
На будынку беларускай крамы Kropka ў Вільні ўначы 28 ліпеня невядомыя напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Надпіс зроблены на літоўскай мове. Акрамя гэтага, у краме разбілі акно, паведамляе «Новая газета. Балтия».
Магазін беларускіх сувеніраў і сімволікі ў цэнтры Вільні па адрасе Savičiaus g. 6 адкрыў былы палітвязень Дзмітрый Фурманаў і яго жонка Вольга. Пара працуе ў тым ліку з майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусь.
Адна з версій, якую абмяркоўваюць у сацсетках — гэта тое, што правакацыю зладзілі беларускія спецслужбы. За апошні час невядомыя зрабілі некалькі правакацыйных надпісаў на помніках і будынках Вільні.
— Я мяркую, што гэта правакацыя лукашыстаў, — паведаміў карэспандэнту «Новая газета. Балтия» гаспадар крамы Дзмітрый Фурманаў.
Ён таксама распавёў, што ў паліцыі ёсць відэазапіс інцыдэнту. Камера зафіксавала чалавека, які пасля здзейсненага зрабіў фатаграфію.
Па словах уладальнікаў крамы, акрамя надпісаў і разбітага шкла больш пашкоджанняў няма. На месцы здарэння працуе паліцыя.
Чытайце таксама: Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору (абноўлена)
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…