Комплекс з двух дамоў - жылога і гасцявога — прадаецца ў вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна. Аўтары аб’явы называюць яго элітным жыллём. За дом 2013 года пабудовы хочуць $ 500 000.
Дамы размешчаны на ўчастку плошчай 0,1670 га. Яны пабудаваны з газасілікатных блокаў, перагародкі - цагляныя, перакрыцці - жалезабетонныя пліты, дах — кампазітная чарапіца.
Жылы дом — аднапавярховы з мансардай і падвалам. Агульная плошча дома, уключаючы мансарду і гараж — 497,8 кв.м.
У доме чатыры жылыя пакоі, прасторная кухня, функцыянальны ванны пакой, трэнажорная зала. У доме ўстаноўлена італьянская сантэхніка, пакоі абстаўлены італьянскай мэбляй з масіву і тэхнікай ад сусветных брэндаў.
У доме ёсць усе камунікацыі: водазабеспячэнне са свідравіны, цэнтральная каналізацыя, ацяпленне (газавы кацёл VIESSMANN), электрычнасць.
Глядзіце таксама:
- Пад Гроднам прадаецца шкляны дом — гаспадар не можа яго скончыць
- Нерухомасць тыдня: дом з тэрасай, лазняй і барбекю ля возера
У добраўпарадкаванні ўчастка выкарыстаны дэкаратыўныя і пладовыя дрэвы, устаноўлена прадуманая сістэма паліву, арганізаваны зоны адпачынку з альтанкай і арэлямі.
Дом у Каробчыцах размешчаны ў адасобленым месцы, акружаным лесам, да яго ёсць добрыя пад’язныя шляхі. У крокавай даступнасці прыпынак грамадскага транспарту і сацыяльная інфраструктура.