Пачаліся грамадскія абмеркаванні па праекце гасцініцы, якую хочуць пабудаваць на набярэжнай Нёмана. Справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама. Новы гатэль у цэнтры Гродна павінен знешне паўтарыць той будынак, які стаяў на гэтым месцы да 1960-х.
Праект праходзіць як рэканструкцыя, піша канал Urban Hrodna. У межах яе да існага адміністрацыйнага будынка офіс-цэнтра «Замкавы» на Заводскай, 13 дабудуюць новую частку.
Паводле дакументаў, архітэктурнае аблічча прыбудовы і яе параметры адпавядаюць гісторыка-архіўным дадзеным, у тым ліку плану Гродна 1931−1933 гг. і гістарычным фатаграфіям. Будынак размяшчаецца ў зоне аховы гістарычнага цэнтра і ў водаахоўнай зоне Нёмана.
Дзеля будоўлі спілуюць пяць дрэваў і перасадзяць шэсць туй. Каб кампенсаваць вырубку, плануюць пасадзіць 30 дрэваў лісцяных хуткарослых парод.
У гасцініцы плануюць 17 нумароў на 33 гасцей, канферэнц-залу, кухонны блок і памяшканні гаспадарчага прызначэння. На першым паверсе будзе адмысловы нумар для фізічна аслабленых асоб. Паверхі будзе злучаць лесвіца і пад’ёмнік.
Замоўца будоўлі - ТАА «ВалДзім» (дзейнасць — здача ў наём уласнай і арандаванай нерухомасці), праектуе — ТАА «Праектная кампанія «Новабудова».
Будынак на вуліцы Заводскай, 13 узвялі паміж 1900 і 1910 годам на скрыжаванні вуліц Броварнай і Пральнага завулку. Дом належаў сям'і Бадылькесаў і быў знесены да 1960 года. Захаваліся прыбудаваныя да яго пральні: у часы СССР там таксама працавала пральня, а зараз гэта бізнес-цэнтр «Замкавы».
Грамадскае абмеркаванне АУНА праходзіць з 24 ліпеня па 24 жніўня. Заўвагі і прапановы прымаюць:
Заявы пра неабходнасць правесці грамадскія слуханні прымае гарвыканкам цягам 10 працоўных дзён з даты пачатку грамадскіх абмеркаванняў. Заявы пра намер правесці грамадскую экалагічную экспертызу прымае ТАА «ВалДзім», кантакт: дырэктар Шаўчэнка Рыгор Юліявіч, тэл. 8-(0152)-715−004, e-mail: valdim-n@mail.ru
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…