Касцёл у Гервятах. Фота: bobruisk.ru
У знакамітым касцёле ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці рамантуюць фасады. Telegram-канал «Спадчына» апублікаваў фота і свой крытычны каментар адносна рамонту. Аўтар канала лічыць, што такія працы толькі шкодзяць помніку архітэктуры.
«Па-першае, цэмент наносіць шкоду муроўцы на вапне, — піша аўтар паста. — Па-другое, спачатку трэба счысціць ружовую фарбу, якой у нас чамусьці любяць наводзяць парадачак на фасадах з чырвонай цэглы, а пасля ўжо перакладаць асобныя цагліны, калі яны разбурыліся (чаго не бачна), або наноў рабіць швы. А не тупа мазаць усё разам!»
Сапраўды, касцёл пабудаваны з чырвонай цэглы, але яе дадаткова зверху пафарбавалі ў іншае адценне. Пабачыць арыгінальны колер цаглін можна ў невялікім зандажы на адным з фота або на здымку ўваходнай брамы, якую яшчэ не фарбавалі.
Будаўнічыя рыштаванні на вежы і ля ўваходу ў касцёл стаяць ужо як мінімум два гады. Верхнюю частку вежы ўжо адрамантавалі і пафарбавалі, таму частку рыштаванняў разабралі. Зараз яны даходзяць да прыкладна паловы вышыні вежы.
У каментарыях адзін з карыстальнікаў Telegram выказвае здагадку, што працы робяць без адпаведнага дазволу і заклікае пісаць пра магчымае парушэнне ў Міністэрства культуры.
Неагатычны касцёл Святой Тройцы ў Гервятах — помнік архітэктуры мяжы XIX і XX стагоддзяў. Гэта адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі. Многія турыстычныя сайты называюць яго таксама самым прыгожым у краіне. Дзякуючы яму Гервяты — папулярны напрамак сярод турыстаў у Беларусі.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…