Навіны

Паплечнікі Бондаравай напісалі ў яе падтрымку ліст да Караева — на 30 старонак

Суполка, якая назвала сябе «Белорусы за нравственность», аб’явіла збор подпісаў для звароту да памочніка прэзідэнта — інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева ў падтрымку Вольгі Бондаравай. Справа тычыцца іску аб абароне рэпутацы, які да Бондаравай накіраваў ТАА «Флагман Мьюзік». Упісаўся за яе і Рыгор Азаронак.

Ліст падпісалі беларусы і грамадзяне Расіі, якія жывуць у Беларусі. У дакуменце — 30 старонак, на якіх аўтары выкрываюць блогераў і артыстаў ТАА «Флагман М’юзік». Сярод іх — Анджэліша — Ангеліна Міхалёва, ДзімДзімыч — Дзмітрый Сіўчык, Улька Пулька — Ульяна Сталярова.

Аўтары звароту выкрываюць іх у падпісках на экстрэмісцкія матэрыялы і супрацоўніцтве, узаемным піяры з артыстамі, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне. Таксама ў звароце апублікаваныя тэксты песень, у якіх ёсць мат, апавяданні пра сэкс і наркотыкі.

«У наш дом, у нашу Саюзную дзяржаву, прыйшла бяда. Усе мы выразна бачым, як на захадзе з малых гадоў перафарматуюць дзіцячую свядомасць, псіхіку, унушаюць, што ЛГБТ, аднаполыя шлюбы, наркотыкі — гэта норма. А ўсе адэкватныя людзі, якія яшчэ ёсць на т. зв. захадзе, пры любой спробе запрацівіцца падвяргаюцца жорсткім пераследам аж да звальненняў, арыштаў і канфіскацыі ў іх дзяцей. Немагчыма паверыць, што тое ж самае дзейства прыйшло ў Беларусь пры папушчальніцтве наглядных органаў».

Заступіліся за Бондараву загадчык аддзела ідэалагічнай работы ЦК КПБ Мікалай Валовіч, Рыгор Азаронак і Ксенія Лебедзева.

«Падчас моцнага грамадскага супраціву супраць разбэшчвання дзяцей гродзенская актывістка Вольга Бондарава таксама размясціла ў сябе ў канале ўзоры творчасці разбэшчвальнікаў, у сувязі з чым кампанія «Флагман М’юзік» падала ў суд іск на яе «аб абароне дзелавой рэпутацыі». Атрымліваецца, прапаганда наркотыкаў, аднаполых шлюбаў, жорсткага стаўлення да немаўлят, алкаголь для непаўналетніх — гэта норма?" — пішуць аўтары.

Гэта другі іск да Вольгі Бондаравай. Першы — ад гродзенскага сайта Grodno.in — удалося вырашыць праз медыятара.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025