Навіны

Нерухомасць тыдня: кватэра з вельмі класічным рамонтам і чорным унітазам

Трошка на вул. Сацыялістычнай прадаецца ў Гродне. Лакацыя дазваляе жыць у гістарычным цэнтры, з развітой інфраструктурай і пры гэтым без гарадскога шуму, сцвярджаюць прадаўцы. Кватэра гатовая да пражывання.

Плошча кватэры — 99,7 м². Пры рамонце выкарыстоўваліся экалагічныя матэрыялы, сцвярджаюць прадаўцы. У кватэры — паркетная падлога, драўляныя вокны і міжпакаёвыя дзверы. Вокны ў кватэры размешчаны на розныя бакі і выходзяць у ціхі зялёны двор (дом пабудаваны ў цэнтры квартала). Вышыня памяшканняў - 2,8 метра. Санвузел — раздзельны. У прыбіральні - чорная плітка і чорны ўнітаз. У ваннай пакоі рамонт сціплей, але ў ванне ёсць джакузі.

У кватэры ёсць дзве зашклёныя лоджыі. На адну з іх можна выйсці з кухні. Адзін з пакояў адведзены пад спальню, другі - гасціную. Стыль можна апісаць, хутчэй, як класічны: пазалочаныя ручкі, драўляная «сценка», мяккі куток, люстра з вісюлькамі.

Кватэра знаходзіцца у цагляным доме 1974 года пабудовы з уласным дваром. Прадаўцы сцвярджаюць, што цэгла павольна астывае зімой і захоўвае прахалоду летам.

Побач з домам — Швейцарская даліна і парк Жылібера, славутасці, пешаходная вуліца Савецкая. Недалёка — абодва гарадскія вакзалы.

Кошт — $ 120 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: двушка ў доме з work-out пляцоўкай і зонай адпачынку на даху

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025