Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка завяла TikTok і паказала галоўны корпус універсітэта. Пад ролікам пакінулі больш за 240 каментароў. Большасць – станоўчыя, вялікая частка – ад бацькоў студэнтаў і выпускнікоў. Карыстальнікі пачалі пісаць і негатыўныя водгукі – пра ўмовы ў карпусах і інтэрнатах. Паглядзелі, як Ірына на іх адказвае.

Рэдакцыя Hrodna.life захавала аўтарскае напісанне.

Інтэрнаты

“заведение может и неплохое но общаги ужас…один душ на всё Гродно и в одной комнате метр на метр 4 человека…” – напісаў Юрый.

”Не утрируйте, пожалуйста! Мы работаем над строительством новых общежитий! Но главное ведь качество образования! Жить можно и на квартире!”, – адказала Кітурка.

“Закончила в 2020 году. И как бы вам сказать,наш факультет не блистал шикарными удобствами‚а общежитие отдельный вид искусства. Когда заканчивала,сказала закончила и слава богу”, – напісала Дар’я. На гэта рэктара адказала, што ўсё залежыць ад самога студэнта і яго жадання раскрыць патэнцыял.

Няма кандыцыянераў

“Установите, в актовыз залах кондиционеры. На вручении дипломов, в этом году, можно было упасть в обморок. Дышать нечем было, при такой жаре и скопление людей. Было очень жестоко(“, – напісала Аліса. 

“Я рада, что Вы выдержали это испытание! Желаю, чтобы в Вашей жизни вручение дипломов было самым жёстким испытанием. Над усилением мощности кондиционеров работаем”, – парыравала Ірына.

Корпусы

“Красиво показали главный корпус университета Теперь можно показать абитуриентам факультет физиков и общежитие на БЛК. Думаю, им тоже интересно посмотреть на это”, – напісала Yuki. Ірына паабяцала ёй, што да лістапада 2024 года будзе гатовы новы корпус на вул. Паповіча

“Даа, поступила я в 2010 в этот красивый университет и 6 лет (с магистратурой) проучилась в ужасном здании, где было всего 7 рабочих аудиторий на 5 курсов дневного и 6 заочного отделений<…> Порой у нас пары были на улице (в 30 градусов на солнцепеке), в подсобке, в фойе, т.к. не хватало аудиторий”, – распавяла claire. Гаворка ідзе пра факультэт псіхалогіі. Дзяўчына параіла абітурыентам удакладняць, дзе менавіта яны будуць вучыцца.

Хамства ў дэканатах

“Ушла после 1 курса из-за неадекватной бюрократии и некоторых преподавателей. В деканате хамят, позволяют называть студентов «идиотами», приходишь туда, как к ним домой”, – напісала карыстальніца. Рэктара выказала здагадку, што прычына сыходу была іншай.

Неадназначныя трэнды

На той жа старонцы Кітурка паўдзельнічала ў адным з трэндаў. На пытанне “Як за гэтую раніцу рэктар усё паспеў?” і прамаўляе словы песні Вольгі Бузовай на фоне – “Пока ты без дел”. Фраза сугучная з іншай, мацюкальнай – “Пока ты п*здел”. 

Ірына Кітурка і трэнды TikTok

– Что-то пошло не так, если ректор в своем кабинете на фоне государственного герба снимает видео под такую озвучку, – напісаў Rfhjbjhfgb.

– Всё так! Не завидуйте! Ректор работает! И ректор в тренде со студентами! А Вам желаю отличного позитивного настроения!🥰 

– П&издец) очень надеюсь что работу данного ректора оценит минобразования как минимум. Печально, очень печально.

Большасць каментатараў падтрымалі трэнд і рэктара. У каментарах за яе заступаецца хросны сын.

Чытайце таксама: Рэктарку ГрДУ ўзнагародзілі за «лідарства і паспяховае кіраўніцтва». Пры ёй звальнялі выкладчыкаў і рэпрэсавалі студэнтаў