Навіны

Каля OldCity хацелі пабудаваць яшчэ адзін гандлёвы цэнтр, але нешта пайшло не так: участак зноў прадаюць

Новы гандлёвы цэнтр побач з OldCity павінны былі пачаць будаваць у 2023 годзе. У ім нават пачалі папярэдні продаж памяшканняў. Але будаўнічая тэхніка на пляцоўцы так і не з’явілася. Цяпер участак зноў спрабуюць прадаць.

Права запраектаваць і ўзвесці будынак на вуліцы Дубко, побач з існуючым ГЦ OldCity, прадаюць з аўкцыёну. Пачатковая цана — 155 900 рублёў. На ўчастку плошчай 1 га ёсць шэраг будынкаў і дрэвы, якія трэба знесці - і за гэта таксама давядзецца заплаціць інвестару. Выдаткі на знос ацанілі ў 437 795,32 рубля. Аўкцыён запланаваны на 20 жніўня.

Участак ужо прадавалі, але інвестар нічога не зрабіў

Упершыню гэты ўчастак пачалі прадаваць у 2020 годзе за значна меншую суму — 13 285 рублёў. Праўда, тады знос існуючых аб’ектаў ацэньвалі ажно ў 1,4 млн. Набыў яго ў выніку ў 2021 годзе гродзенскі бізнесмен, які ў той момант не захацеў апублічваць свайго імя.

Праўда, з таго моманту на ўчастку так нічога і не адбылося. Пры гэтым у 2023 там мела пачацца будаўніцтва трохпавярховага гандлёвага цэнтра на 10 000 кв.м. Тады нават пачалі прадаваць памяшканні ў будучым ГЦ. Праектаваннем займалася кампанія «Европрестиж» Станіслава Сямашкі — уладальніка сеткі гатэляў і нерухомасці ў самым цэнтры Гродна. Але ў выніку будаўніцтва так і не пачалося.

Дубко будуць забудоўваць з абодвух бакоў

Гандлёвы цэнтр OldCity сёлета плануе пашырацца. Дадатковыя плошчы прыбудуюць з боку вуліцы Дубко. Іх таксама планавалі даўно — упершыню пра іх расказалі яшчэ ў 2020 годзе.

На іншым баку вуліцы Дубко таксама рыхтуецца будаўніцтва, пры гэтым яшчэ больш маштабнае. Там запланавана будаўніцтва вялікага квартала шматпавярховых дамоў — да 20 паверхаў. Там таксама спачатку трэба знесці існуючую як гаспадарчую, так і жылую забудову.

У тым самым раёне павінен з’явіцца гарадскі стаматалагічны цэнтр.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025