Будынак на вуліцы Леніна, 23. Крыніца: "ЯндексКарты"
У Гродне на вуліцы Леніна, 23 прадаюць былы інтэрнат. Трохпавярховы будынак (два паверхі і мансарда) з цэглы выставілі на аўкцыён, паведаміў Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
Будынак плошчай амаль 329 кв.м належыць дзяржаве і зараз не выкарыстоўваецца. Там адключаны ацяпленне, каналізацыя і водазабеспячэнне. Побач з будынкам ёсць праезд і пляцоўка.
Зараз былы інтэрнат знаходзіцца на балансе Гродзенскага цэнтра нерухомасці.
Будынак па вуліцы Леніна, 23 — дом Аляксандра Мазалеўскага, які пабудавалі з жоўтай цэглы ў 1910 — 1912 гадах. Першапачаткова ён не быў пафарбаваны. Дэкаратыўная аздоба сканцэнтравана на парадным фасадзе. Пабудову лічаць яркім прыкладам «цаглянага» стылю.
У савецкія часы ў ім па чарзе размяшчаліся розныя дзяржаўныя ўстановы: абласное ўпраўленне Міністэрства сувязі БССР, абласны аддзел «Саюздрук», транспартная кантора Міністэрства сувязі, абласны склад Міністэрства сувязі. У 1959 годзе там адкрылі сельскагаспадарчую школу, а ў 1982 годзе — інтэрнат прафесійна-тэхнічнай вучэльні № 41.
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна можна купіць будынак 1912 года. Колькі ён каштуе і што можна з ім рабіць?
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…