Навіны

Польскі турыст, які хваліў Лукашэнку на «Гродна Плюс», аказаўся неафашыстам

Турыст з Польшчы Томаш Адамскі з’явіўся ў Instagram тэлеканала «Гродна Плюс». На відэа ён расхвальвае Беларусь і Лукашэнку. Але рэдакцыю Hrodna.life зацікавіў лагатып на яго кашульцы. Аказалася, гэта сімволіка неафашысцкай польскай партыі «Rodacy Kamraci».

«На Беларусі вельмі спакойна. Цішыня і спакой. Вельмі шмат месцаў можна пабачыць. Прыгожая прырода навокал, — пачынае свой расказ Томаш. — Сітуацыя ў Беларусі выглядае вельмі спрыяльна для палякаў. Мяне ніхто не кранаў. Я ноччу гуляў - ніхто мяне не пабіў».

«Толькі адзін пункт пропуску [на польскай-беларускай мяжы] адкрыты праз гэтую заходнюю палітыку», — скардзіцца турыст. Ён лічыць, што межы мусяць быць адкрытыя, як раней.

А яшчэ Томашу Адамскаму вельмі падабаецца Лукашэнка і не падабаюцца польскія палітыкі.

«Я зайздрошчу, што ў вас ёсць прэзідэнт Лукашэнка. Хацеў бы ў Польшчы такога. У нас не кіруюць палякі, у нас кіруюць польскамоўныя, якія толькі прыкідваюцца палякамі, а дзейнічаюць на шкоду Польшчы, нішчаць яе», — сказаў Томаш у інтэрв'ю.

Якую ідэалогію насамрэч падтрымлівае гэты турыст?

Увесь час на відэа добра бачная майка Томаша Адамскага з вялікім лагатыпам арганізацыі «Rodacy Kamraci». Што гэта за структура?

Польскі турыст Томаш Адамскі ў кашульцы неафашысцкага руху Rodacy Kamraci. Скрыншот Hrodna.life з відэа канала «Гродна Плюс»

«Rodacy Kamraci» — гэта польская нацыяналістычная і неафашысцкая партыя, якую ў 2023 годзе стварыў актывіст Войцех Альшаньскі на аснове свайго ранейшага руху Kamractwo. У 2022 годзе Альшаньскі трапіў на паўгода ў турму за пагрозы забойства дэпутатаў польскага сейму.

«Rodacy Kamraci» выказваюць антысеміцкія, антыўкраінскія, антыамерыканскія і гамафобныя погляды. Таксама яны вераць у «яўрэйскую змову» і іншыя тэорыі змовы, адмаўляюць пандэмію COVID-19 ды хваляць Польшчу часоў камунізму (канкрэтна — 1956−70-х гадоў, калі кіраваў Уладыслаў Гамулка). Лідар партыі Войцех Альшаньскі у студзені 2024 года прызнаўся, што ў часы камунізму быў байцом ZOMO — аналаг беларускага АМАП — які жорстка разганяў пратэсты ў Польшчы.

Пошук па тварах, праведзены рэдакцыяй Hrodna.life, паказаў, што турыст Томаш Адамскі (або вельмі падобны да яго чалавек) удзельнічаў у чэрвені 2022 у нацыяналістычным маршы ў Варшаве. Удзельнікі неслі слоганы «Вялікая Польшча», выкрыквалі антыўкраінскія і антысеміцкія лозунгі ды лозунгі супраць ЛГБТ-супольнасці. У час марша яны абвінавацілі Украіну і НАТА ў агрэсіі супраць Расіі. Паводле выдання OKO.press, той марш арганізавалі прарасійскія актывісты ў Польшчы.

Чытайце таксама: Улады Гродна хваляцца, што да іх прыехала «дэлегацыя Падляскага ваяводства». Насамрэч гэта маргіналы і прыхільнікі Пуціна

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025