У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака». Гродзенца затрымалі пасля вяртання ў Беларусь. У Ваўкавыску затрымалі маці анархіста Францкевіча і яе сястру, калі яны прывезлі яму перадачу. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 15 па 21 ліпеня.
Затрыманыя былі ў суполцы, дзе перасылалі адзін аднаму фота з выявай свастыкі і нацысцкім прывітаннем. Фота свастыкі знайшлі і ў іх дома.
10 ліпеня 51-гадовай гродзенцы ў Telegram патэлефанаваў карыстальнік і прадставіўся супрацоўнікам службы бяспекі банка. Ён паведаміў жанчыне, што адзін з яе пераводаў быў зроблены на картку экстрэмістаў і нібыта цяпер захаванасць яе зберажэнняў можа быць пад пагрозай. Таму гродзенку папрасілі адправіць грошы на рэзервовы рахунак.
Яна перавяла ім больш за 19 400 рублёў. Пасля гэтага сувязь спынілася. Жанчына звярнулася ў міліцыю. Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу за «махлярства, здзейсненае ў буйным памеры», паведамляе БелТА.
Крывец Лаліта Юр’еўна, Грыбко Арцём Дзмітрыевіч, Крошкін Кірыл Алегавіч, Шчатко Андрэй Аляксандравіч з Гродна 19 ліпеня папоўнілі спіс «экстрэмістаў».
Мужчыну затрымалі за пасты ў сацсетках, якія палічылі распаўсюджваннем экстрэмізму ў інтэрнэце. Сілавікі паведамілі, што яму «пагражае сур’ёзнае пакаранне». Гэтую інфармацыю апублікавалі ў праўладных Telegram-каналах.
19 ліпеня ў калоніі № 11 у Ваўкавыску затрымалі Таццяна Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча, якая прыехала ў калонію з перадачай для сына.
Аб гэтым «Свабодзе» паведамілі крыніцы з групы сваякоў палітвязняў, якія спаслаліся на сведак затрымання. Паводле крыніцаў, разам з Таццянай Францкевіч у калонію прыехала яе сястра Наталля Лабацэвіч. «Яе таксама затрымалі», — пацвердзілі сведкі. Прычыны затрымання сведкам невядомыя.
Мужчына працаваў мантажнікам сонечных панэляў у Галандыі і вярнуўся ў Беларусь. На відэа ён расказаў, што зарэгістраваўся ў чат-боце «План «Перамога», пісаў негатыўныя каментары супрацоўнікам міліцыі і пагражаў ім і іх сем’ям фізічнай расправай.
Так вырашыў суд Астравецкага раёна 16 ліпеня.
19 ліпеня Папа Францішак прызначыў вікарным епіскапам Пінскай дыяцэзіі ксяндза Андрэя Зноска, які да гэтага быў пробашчам парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе. Як звярнула ўвагу «Хрысціянская візія», роўна год таму менавіта гэтага ксяндза затрымлівалі беларускія сілавікі.
Экскурсаводам і гідам-перакладчыкам у Беларусі забароняць займацца экскурсійнай дзейнасцю, нават калі ім знялі судзімасці альбо спынілі пераслед. Тыя, каго судзілі па адміністратыўных артыкулах, змогуць вернуцца да працы праз пяць гадоў. Савет міністраў унёс змены ў пастанову 2022 года аб экскурсійным абслугоўванні.
Гродзенскага музыку Ігара Банцэра затрымалі ў Варшаве 16 ліпеня. Прычына — мужчына прыйшоў у Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве са зброяй. На наступны дзень — 17 ліпеня — Банцэра выпусцілі з аддзялення. Hrodna.life спытаў у музыкі, што адбылося ў міністэрстве і што з ім будзе далей.
Музею сучаснага мастацтва «Эрарта» у Санкт-Пецярбургу прад’явілі абвінавачанне ў прапагандзе нацызму. Згодна з пратаколам, 6 траўня 2024 года заўважылі надпіс «Жыве Беларусь!» чырвонага колеру пад карцінай «Фестываль» гродзенскага мастака-манументаліста Сяргея Грыневіча. Гэта расцанілі як прапаганду нацызму.
Удзельнікаў закрытага чата «Медики Гродно» у Telegram прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі 16 ліпеня 2024 года. Інфармацыю апублікавалі на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 19 ліпеня.
Гродзенскі абласны суд 11 ліпеня прыняў рашэнне аб ліквідацыі дзвюх грамадскіх арганізацый у рэгіёне — «Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі» і «Беларуская федэрацыя паветрана-сілавой атлетыкі і паветранага эквілібру». Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Адзіным дзяржаўным рэестры.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…