Навіны

КДБ прызнаў суполку медыкаў з Гродна экстрэміцскім фармаваннем

Удзельнікаў закрытага чата «Медики Гродно» у Telegram прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі 16 ліпеня 2024 года. Інфармацыю апублікавалі на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 19 ліпеня.

Telegram. Ілюстрацыйнае фота

Паводле КДБ, дачыненне да чату маюць Віктар Шумель і Данута Каваленка. Таксама сілавікі апублікавалі ID-нумары акаўнтаў Шумеля (акаўнты выдалены) і Каваленкі.

Віктар Шумель — былы дырэктар ЦСК «Нёман», актыўны ўдзельнік гродзенскіх, беларускіх і міжнародных спаборніцтваў па бегу, спартыўным арыентаванні і веласпорце. Яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў Шумель публічна абмеркаваў падтрымку Лукашэнкі афіцыйным прафсаюзам і выйшаў з арганізацыі, а пасля не раз выступаў на мітынгах у Гродна, дзе яго назвалі «народным мэрам», і ўвайшоў у Каардынацыйную Раду па транзіце ўлады ў Мінску. Пасля ён перастаў з’яўляцца на публіцы.

Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост

Апошняй была гродзенская інтэрнэт-крама

У сакавіку 2024 года ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў унеслі гродзенскую інтэрнэт-краму «Адметнасць». Тады адказных за фармаванне палічылі гродзенцаў Сяргея і Вольгу Верамеенкаў.

Чытайце таксама: «Хай сабе прыдумваюць, што хочуць». Гродзенскую краму сувеніраў прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025