Навіны

Гродзенскі суд ліквідаваў яшчэ дзве арганізацыі - медычную і спартовую

Гродзенскі абласны суд 11 ліпеня прыняў рашэнне аб ліквідацыі дзвюх грамадскіх арганізацый у рэгіёне — «Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі» і «Беларуская федэрацыя паветрана-сілавой атлетыкі і паветранага эквілібру». Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Адзіным дзяржаўным рэестры, паведаміў Telegram-канал «Право имеют».

Суд. Ілюстрацыя створана з дапамогай штучнага інтэлекту DALE-E

Ліквідуюць таварыства ўрачоў

ГА «Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі» працавала з 2012 года ў вёсцы Гервяты Астравецкага раёна. Галоўнай мэтай арганізацыі была падтрымка і развіццё медыцынскай супольнасці ў рэгіёне. Гэтая суполка займалася навучаннем і падрыхтоўкай спецыялістаў, а таксама аказвала дапамогу ўрачам агульнай практыкі.

Ліквідавалі федэрацыю паветрана-сілавой атлетыкі

Другой ліквідаванай арганізацыяй стала РФСГА «Беларуская федэрацыя паветрана-сілавой атлетыкі і паветранага эквілібру», якая была зарэгістраваная ў Шчучыне і працавала амаль пяць гадоў.

Арганізацыя ставіла сваёй мэтай развіццё паветрана-сілавой атлетыкі і правядзенне спаборніцтваў у гэтай галіне. Заснавальніца арганізацыі, Ірына Чымбур, з’яўляецца шасціразовай чэмпіёнкай свету па паветрана-сілавай атлетыцы і майстрам спорту па сямі дысцыплінах.

Чытайце таксама: Праўладнай актывістцы Бондаравай пачалі адмаўляць у аблвыканкамах

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025