Навіны

У бара «Лондон» будзе новы ўладальнік. Гатовы бізнес прадаюць у Гродне — часам з-за пераезду

Бар «Лондон», кавярні «Шекспир» і «Доппио» прадаюць у Гродне. Некаторыя ўстановы прадаюць з-за пераезду. Hrodna.life паглядзеў, які гатовы бізнес у сферы грамадскага харчавання выставілі на продаж у ліпені 2024 года.

«Лондон бар» на Віленскай

У цэнтры Гродна на вуліцы Віленская, 1 можна набыць «Лондон бар». Гатовы бізнес прадаюць за 81 тыс. рублёў ($ 25,3 тыс.).

Агульная плошча памяшкання — 96 кв.м. Там ёсць барная стойка з натуральнага каменя, два санітарныя вузлы, кухня, цалкам абсталяваная лядоўнямі, параканвектаматам (прафесійнае абсталяванне для прыгатавання парам — Hrodna.life), месцам для мыцця посуду. Таксама ёсць шафы для посуду, лёдагенератар, маразільныя камеры. А яшчэ — відэаназіранне і два тэлевізары. У бар праведзена электрычнасць, цэнтральнае водазабеспячэнне, ацяпленне і каналізацыя. Ёсць сістэмы ахоўнай і пажарнай сігналізацыі.

Бар «Лондон». Крыніца: Facebook / London.bar.grodno

Агулам ва ўстанове 40 пасадачных месцаў. Акрамя гэтага, на вуліцы размяшчаецца летняя тэраса на 25 месцаў. Паводле прадаўцоў, ёсць усе дазволы. Сам бар працуе з 2016 года, уладальнікі пішуць, што ў бара бестэрміновая ліцэнзія на алкаголь, які зараз не выдаюць. Арэндная аплата ў беларускіх рублях і не прывязана да долара.

Бар «Лондон» на Віленскай — адно з папулярных сярод гродзенцаў месцаў. На старонцы ўстановы ў Instagram амаль 11 тыс. падпісчыкаў. Сярэдняя адзнака на Google maps і «Яндекс.Карты» — 4,4 зоркі, у Facebook — 4,8.

Кавярні на Замкавай і ў Тэатры лялек

У будынку Гродзенскага абласнога тэатра лялек прадаюць кафэ «Шэкспір» на 30 пасадачных месцаў. Цана ўстановы — 57 тыс. рублёў ($ 17,8 тыс.).

Плошча кафэ — 45 кв.м (12 кв.м — кухня), ёсць летняя тэраса, а таксама гандлёвае абсталяванне, інвентар і мэбля, якія пераходзяць ва ўласнасць новага гаспадара. Паводле апісання, усе бізнес-працэсы аўтаматызаваныя: улік тавара, каса, спісанне прадукцыі па тэхнічным карткам, пераўлікі.

Кавярня «Шекспир». Крыніца: citymix.by

Другое кафэ — «Доппіо» размяшчаецца на вуліцы Замкавай. Яго прадаюць за 74 тыс. рублёў ($ 23,1 тыс.). Паводле апісання — кавярня здаровага харчавання. У ім прапануюць кававыя напоі, дэсерты, сняданкі.

У штаце ўстановы чатыры супрацоўнікі, а сама кавярня працуе 4,5 гады. Уладальнік кавярні прадае бізнес у сувязі з пераездам.

Кавярня «Доппио». Крыніца: «ЯндексКарты»

Чытайце таксама: Мяняюць кебабную на аўто: які гатовы бізнес можна набыць у Гродне?

Уладальнікі згубілі жаданне працаваць

У гандлёвым цэнтры OldCity прадаюць міні-кафэ з марозівам. Яго цана — 31,5 тыс. рублёў ($ 9,8 тыс.). Арэндная плата складае 1350 рублёў у месяц. У кафэ працуюць два прадаўцы. Паводле апісання, прычына продажу — уладальнікі міні-кафэ за два гады працы «цалкам згубілі жаданне працаваць адзін з адным».

Міні-кафэ ў OldCity. Крыніца: kufar.by

Прадаюць фудтрак у сувязі з пераездам

На вуліцы Ліможа, 32Б, побач з супермаркетам «Алмі» прадаюць фудтрак з шаўрмой. Яго цана — 6 тыс. рублёў ($ 1,7 тыс.). Ёсць распрацаванае меню з 16 відаў шаўрмы. Сам фудтрак у арэндзе, за якую трэба плаціць. Бізнес прадаюць у сувязі з пераездам.

Фудтрак на вуліцы Ліможа. Крыніца: kufar.by
Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024