Навіны

Будаўнічая тэхніка на Урублеўскага: пачалі дэмантаж чашы былога фантана

На вуліцы Урублеўскага будаўнічая тэхніка пачала дэмантаваць чашы былога фантана. Ён размяшчаецца побач з будынкам упраўлення статыстыкі, паведаміў NewGrodno. Рэдакцыя Hrodna.life нагадвае, навошта яны наогул патрэбныя ў горадзе.

Дэмантаж фантана на вуліцы Урублеўскага. Крыніца: newgrodno.by

Старыя фантаны разбураюць, а новыя не будуюць

«Дзіўны выпадак недальнабачнасці і шкодніцтва. Ці шмат за апошнія 30 гадоў у жылых раёнах Гродна з’явілася новых фантанаў з чашамі, каб так вольна распраўляцца са старымі?» — напісалі ў Telegram-канале «Спадчына».

Навошта фантан быў патрэбны?

У савецкія часы фантан пабудавалі не для дэкаратыўных функцый. Ён быў часткай сістэмы ахалоджвання электронных вылічальных машын, якія некалькі дзесяцігоддзяў таму ўяўлялі з сябе вялікія камп’ютары і займалі паверхі. Таму замест невялікіх кулераў для ахалоджвання выкарыстоўваліся тоны вады.

З часам патрэба ў такой сістэме ахалоджвання адпала. Падобным чынам выкарыстоўваўся фантан у скверы ў раёне вуліц Міцкевіча, Горкага і Віленскай. Некалькі гадоў таму яго таксама дэмантaвалі.

Колькі ў Гродне дзейных фантанаў

Усяго ў Гродне сем вулічных фантанаў, даступных ўсім: на плошчы Савецкай, каля драмтэатра, каля філармоніі, фантан «Сяброўства народаў» каля Беларускага інстытута правазнаўства, фантан на Паповіча каля кінатэатра «Кастрычнік» і два фантаны ў парку Жылібера. Іх абслугоўвае ГКПП «Гарсвятло», а ваду пастаўляе ГУКПП «Гроднаводаканал».

Фантаны выконваюць эстэтычную функцыю. Таксама яны спрыяюць ахалоджванню паветра ў летні перыяд, што дапамагае знізіць тэмпературу ў гарадскіх зонах. Акрамя гэтага, фантаны прыцягваюць пыл, тым самым ачышчаючы паветра.

Чытайце таксама: Відэа: як дзеці збіраюць манеты ў гарадскім фантане ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025