Навіны

Затрыманы са зброяй у Варшаве беларус аказаўся гродзенскім музыкам (абноўлена)

16 ліпеня ў Варшаве затрымалі беларуса. Пры затрыманні ў яго знайшлі зброю. Паводле інфармацыі MOST, гэта вядомы гродзенскі музыка Ігар Б. (згодна з польскім заканадаўствам, медыя не могуць указваць прозвішча без дазволу). Некаторыя СМІ сцвярджаюць, што гэта лідар групы Mister X і былы палітвязень Ігар Банцэр.

UPD. Пасля абеду 17 ліпеня Ігар Банцэр выйшаў на волю. Відэа з выхадам з паліцэйскага ўчастка музыкант апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram. Ён напісаў: «Затрыманы на 28 гадзін за… тое, што быў сабой! Паліцэйскія прыцісненні, паліцэйскія „жарты“ нада мной, абвінавачанні паліцыі ў тым, што я сапраўды небяспечны чалавек». Таксама музыкант напісаў, што «учора і сёння прапусціў важную сустрэчу, адчуваю сябе трохі разгубленым».

Ігар Банцэр у праекце «Мы вернемся». Скрыншот Hrodna.life

Пра гэта MOST распавялі яго сябры. Тэлефон Ігара недаступны, апошняя яго актыўнасць у сацыяльных сетках была суткі таму. Сябры выказваюць яму падтрымку ў ягоным акаўнце ў Facebook. Узрост затрыманага — 44 гады, таксама супадае.

Затрыманы знаходзіцца ў паліцыі, а матэрыялы справы перададуць у пракуратуру, паведаміў прэс-сакратар варшаўскага аддзялення паліцыі KRP-І Якуб Пацыняк. Імя затрыманага ён не паведамляў.

Што адбылося?

16 ліпеня ў будынку Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве эвакуявалі 150 чалавек. Прычына — беларус, у сумцы якога знайшлі нож, газ, тэлескапічную дубінку і, верагодна, шумавую зброю. Ахова будынка выклікала паліцыю, на месца таксама прыбыла пажарная служба.

Ігар Банцэр — музыкант гродзенскай стрыт-панк-гурта Mister X. У Гродне займаўся культурнай і грамадскай дзейнасцю. Адбываў паўтара года «хіміі» за нібыта хуліганства, якім палічылі танец у стрынгах. Прымае антыфашысцкія і антырасісцкія погляды. Цяпер жыве ў Варшаве.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024