Навіны

Аўто на беларускіх нумарах больш не будуць прапускаць у Літву

У Літву з 18 ліпеня 2024 года не будуць прапускаць легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі, паведаміла LRT.lt. Забарона не распаўсюджваецца на ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза аўтамабіляў на беларускіх дыпламатычных нумарах або прызначаныя для супрацоўнікаў дыпламатычных місій і іх сем’яў для асабістага карыстання.

Літоўскі пункт пропуску. Ілюстрацыйнае фота: DELFI / Domantas Pipas

Да 16 жніўня 2024 года дапускаюць увоз у Літву легкавых аўтамабіляў, якія не прызначаны для продажу і належаць грамадзянам Беларусі. У іх павінна быць віза або дзейны дазвол на часовае ці пастаяннае пражыванне ў Літве ці краінах Еўрасаюза.

Таксама ў краіну не ўпусцяць аўто, якім валодае юрасоба — напрыклад, набытае ў лізінг.

Што будзе з машынамі, якія ўжо знаходзяцца ў Літве

Аўтамабілі на беларускіх нумарах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Літвы, павінны пакінуць яе да 18 студзеня 2025 года. Кіроўцаў такіх машын пасля гэтай даты будуць прызнаваць парушальнікамі заканадаўства і прыцягваць да адказнасці - штраф і канфіскацыя аўтамабіля.

Каб аўтамабіль на беларускіх нумарах не канфіскавалі, яго можна перарэгістраваць. На гэта кіроўцам даюць час шэсць месяцаў - да 18 студзеня 2025 года.

Літва не першая, хто ўвёў падобную забарону

З 16 ліпеня 2024 года Латвія забараніла перасячэння сваёй мяжы аўтамабілям з беларускімі нумарамі. З пачатку ліпеня польскія памежнікі не прапускаюць машыны з беларускай рэгістрацыяй, калі ў іх няма ўладальніка. Таксама з 4 ліпеня ўзмацніліся праверкі на мяжы з польскага боку. Польская мытня перастала адзначаць tax-free, а тэхніку і запчасткі, якія вязуць у Беларусь, правяраюць нават на зялёным канале. Людзям патлумачылі, што гэта звязана з уступленнем у дзеянне новага 14-га пакета санкцый.

Чытайце таксама: У Літве патрабуюць «свабоднага перамяшчэння» праз мяжу з Беларуссю

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025