З восьмай раніцы 19 ліпеня 2024 года Беларусь увядзе бязвізавы рэжым для 35 краін Еўропы. Патрапіць у Беларусь жыхары гэтых краін змогуць праз усе пункты пропуску. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Погляд на гістарычны цэнтр Гродна ноччу. У цэнтры - Фарны касцёл. Фота: iStock
Гістарычны цэнтр Гродна. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: iStock

Замежнікі змогуць знаходзіцца ў Беларусі без візы не больш за 30 сутак з дня ўезду. Таксама яны змогуць рушыць транзітам у трэція краіны, за выключэннем Расійскай Федэрацыі, у тым ліку і праз авіяцыйныя пункты пропуску.

Жыхары якіх краін змогуць патрапіць у Беларусь без візы:

  • Аўстрыя;
  • Андора;
  • Бельгія;
  • Балгарыя;
  • Боснія і Герцагавіна;
  • Ватыкан;
  • Вялікабрытанія і Паўночная Ірландыя;
  • Венгрыя;
  • Грэцыя;
  • Данія;
  • Ірландыя;
  • Ісландыя;
  • Іспанія;
  • Італія;
  • Кіпр;
  • Ліхтэнштэйн;
  • Люксембург;
  • Мальта;
  • Манака;
  • Нідэрланды;
  • Нарвегія;
  • Партугалія;
  • Румынія;
  • Сан-Марына;
  • Паўночная Македонія;
  • Славакія;
  • Славенія;
  • Фінляндыя;
  • Францыя;
  • Германія;
  • Харватыя;
  • Чэхія;
  • Швейцарыя;
  • Швецыя;
  • Эстонія (уключаючы асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы).

Раней «бязвізам» маглі карыстацца толькі суседзі

З 15 красавіка 2022 года ў Беларусі дзейнічае бязвізавы парадак уезда ў Беларусь для грамадзян Літвы, Латвіі, а таксама асобаў, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі. З 1 ліпеня 2022 года дзейнічае бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян Польшчы.

Чытайце таксама: З’ездзіў па «бязвізе». Паляк расказаў, як яго дапытвалі на беларускай мяжы