Праект гандлёвага цэнтра на Чырвонаармейскай. Крыніца: канал Urban Hrodna
Двухпавярховы гандлёвы цэнтр плануюць пабудаваць адразу за аўтавакзалам на вуліцы Чырвонаармейская. Праект выстаўляюць на грамадскае абмеркаванне.
Будынак будзе трапецыяпадобнай формы, памерам у восях 42×24 м. На першым паверсе плануюць размясціць краму нехарчовых тавараў, на другім — офісы павышанай камфортнасці.
Адметнасць гандлёвіка ў тым, што на фасадзе будынка плануюць размясціць вертыкальнае азеляненне. Для яго выкарыстаюць дэкаратыўную фасолю і дэкаратыўны плюшч. Для Гродна гэта новая ідэя, як прыклад такога азелянення ў горадзе можна прывесці хіба толькі галоўны корпус Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на вуліцы Ажэшкі.
Плошча вертыкальнага азелянення складзе 255 кв. м, яшчэ столькі ж складзе плошча традыцыйнага азелянення. Таксама на фасадзе размесцяць акцэнтнае дыёднае асвятленне — яно мусіць дапаўняць форму і фармаваць вобраз будынка.
Паркоўку на 23 машынамесцы ўладкуюць паміж гандлёвым цэнтрам і вакзалам, яшчэ на восем месцаў - з боку вуліцы Чырвонаармейскай.
Знешнія сцены будынка праектуюць з трохслаёвых сэндвіч-панеляў завадскога вырабу з мінералаватным уцяпляльнікам. Вышыня будынка ад узроўню зямлі да парапета складзе 9,4 м. Плошча надзела пад забудову — 0,2043 га, агульная плошча будынка паводле праекта — 1975 кв.м.
Праекціроўшчыкам выступае ТАА «АктивДан», замоўца будоўлі - ТАА «РиэлтСтройИнвест».
Участак на вуліцы Чырвонаармейскай прадавалі з лета 2022 года, а выкупілі 30 траўня 2023 года. Адзіным удзельнікам аўкцыёна і пакупніком стала гродзенская фірма, якая валодае гандлёвым цэнтрам «Копеечка» на вуліцы Віктара Саяпіна ў Грандзічах.
У выніку кошт надзела пад будаўніцтва склаў 62 тыс. рублёў, пачатковая цана была 58,5 тыс. рублёў. Паведамлялі пра планы пабудаваць там прадуктовую краму і, верагодна, кропку грамадскага харчавання.
Грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 17 па 31 ліпеня. Заўвагі ў пісьмовай ці электроннай форме з пазнакай «грамадскае абмеркаванне» прымаюць:
Пабачыць праект можна будзе з 17 па 31 ліпеня, з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00 у будныя дні ў вестыбюлі ўпраўлення будаўніцтва і архітэктуры.
Прэзентацыя праекта адбудзецца 25 ліпеня ў 15.00 на першым паверсе будынка ўпраўлення архітэктуры, у кабінеце 1.
Чытайце таксама: У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…