Навіны

Затрыманні ў Гродне, хваля судоў, яшчэ шэсць «тэрарыстаў». Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Гродне затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка і ўдзельнікаў закрытага чата. Мастаку Івану Вярбіцкаму дадалі яшчэ два гады зняволення. Гродзенку развялі на грошы, палохаючы экстрэмістамі. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 8 па 14 ліпеня.

Затрыманне індывідуальнага прадпрымальніка

Мужчыну забралі каля прыватнага дома. Прычынай увагі сілавікоў стаў удзел у пратэстах. Яго затрымалі 10 жніўня 2020 года — тады ён атрымаў папярэджанне. Вядома, што мужчына займаецца вырабам мэблі.

Затрыманы ІП. Скрыншот Hrodna.life

Жыхары Гродзенскай вобласці папоўнілі спіс «тэрарыстаў»

Туды ўвайшлі:

  • Кануркін Віталь Віктаравіч,
  • Сушко Ігар Міхайлавіч,
  • Падліпенцаў Іван Паўлавіч,
  • Балкунец Дзмітрый Віктаравіч,
  • Барабан Дзмітрый Рыгоравіч,
  • Бурдзеня Андрэй Яўгенавіч.

Мастаку Івану Вярбіцкаму дадалі яшчэ 2 гады зняволення

8 траўня ў Барысаве Івана зноў асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 КК. Суддзя Людміла Зінкевіч прызначыла яму яшчэ 2 гады зняволення. Мінскі абласны суд 26 ліпеня разгледзіць апеляцыйную скаргу Івана. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі, паведамляе «Вясна».

Мастака з Гальшанаў прысудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі паводле некалькіх крымінальных артыкулаў: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне паводле арт. 411 КК.

Іван Вярбіцкі. Фота: rh.by

Суд Лідскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі акаўнты ў TikTok

  • TikTok-акаўнта «sens.belarus» і яго лагатып — па рашэнні ад 12 ліпеня 2024 года,
  • TikTok-акаўнта «nash_minsk» і яго лагатып — па рашэнні ад 8 ліпеня 2024 года,
  • TikTok-акаўнта «Beldurdom» і яго лагатып — па рашэнні ад 2 ліпеня 2024 года,

Гродзенку развялі на грошы, палохаючы экстрэмістамі

10 ліпеня 51-гадовай гродзенцы ў Telegram патэлефанаваў карыстальнік і прадставіўся супрацоўнікам службы бяспекі банка. Ён паведаміў жанчыне, што адзін з яе пераводаў быў зроблены на картку экстрэмістаў і нібыта цяпер захаванасць яе зберажэнняў можа быць пад пагрозай. Таму гродзенку папрасілі адправіць грошы на рэзервовы рахунак, паведамляе БелТА.

Яна перавяла ім больш за 19 400 рублёў. Пасля гэтага сувязь спынілася. Жанчына звярнулася ў міліцыю. Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па артыкуле «махлярства, здзейсненае ў буйным памеры».

Затрыманні ў Гродне

У Гродне затрымалі як мінімум двух удзельнікаў закрытай групы, дзе яны перасылалі адзін аднаму свастыку. Яны былі ў групе, дзе перасылалі адзін аднаму фота з выявай свастыкі. Таксама яны фатаграфаваліся з нацысцкім прывітаннем. Фота свастыкі былі ў іх дома.

Яшчэ адна кампанія судзіцца з Бондаравай аб абароне рэпутацыі

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Флагман Мьюзік» заявіла іск да Вольгі Славаміраўны Бондаравай. Справу аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі будуць разглядаць у эканамічным судзе Гродзенскай вобласці 8 ліпеня.

Дзім Дзімыч і Вольга Бондарава. Калаж Hrodna.life

Ураджэнец Ліды стаў выконваючым абавязкі камандзіра палка Каліноўскага

Былы спартовец і алімпіец Павел Шурмей з пазыўным «Дзядзька» стаў выконваючым абавязкі камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага. Пра гэта паведаміла «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу палка.

Павел Шурмей. Крыніца: censor.net

«ФСБ-шнік з ходу перайшоў да пагроз». Беларусаў пачалі дапытваць расійскія памежнікі ў Калінінградзе

Памежны пераход паміж Польшчай і Расіяй у Калінінградскай вобласці карыстаецца папулярнасцю ў беларусаў, якія едуць на радзіму. Па-першае, праз невялікія ў параўнанні з беларуска-польскай мяжой чэргі, па-другое — такі маршрут дазваляе пазбегнуць сустрэчы з памежнікамі Беларусі. У апошнія два тыдні сітуацыя на расійскай мяжы змянілася. З нядаўніх часоў у прымежных чатах, дзе абмяркоўваюць нюансы перасячэння расійскай мяжы, сталі зʼяўляцца паведамленні пра больш пільны кантроль. З ім сутыкаюцца тыя, хто мае нават мінімальныя адносіны да Украіны.

У Гродне — хваля судоў за пратэсты ў 2020 годзе

З траўня 2024 года ў Гродне за пратэсты ў 2020 годзе пачалі судзіць больш за 20 чалавек. Раней такія працэсы праходзілі па адным у адзін-два месяц. Як правіла, гродзенцаў судзяць групамі па тры-чатыры чалавекі. Вядомыя Hrodna.life суды звязаныя з акцыяй пратэсту 6 верасня 2020 года. Справу распачынаюць паводле арт. 342 ч.1 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024