Навіны

Эксурсаводы не змогуць працаваць нават пасля зняцця судзімасці па «палітычным артыкуле»

Экскурсаводам і гідам-перакладчыкам у Беларусі забароняць займацца экскурсійнай дзейнасцю, нават калі ім знялі судзімасці альбо спынілі пераслед. Тыя, каго судзілі па адміністратыўных артыкулах, змогуць вернуцца да працы праз пяць гадоў. Савет міністраў унёс змены ў пастанову 2022 года аб экскурсійным абслугоўванні. Пра новыя патрабаванні паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Экскурсія па Гродне. Ілюстратыўнае фота з архіву Hrodna.life

У законе 13 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тых экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, якіх судзілі па гэтых артыкулах, не дапусцяць да працы. Нават у выпадку зняцця альбо пагашэння судзімасці ці спынення крымінальнага пераследу.

З якімі артыкуламі нельга працаваць экскурсаводам?

  • арт. 123 — прапаганда вайны;
  • арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці;
  • арт. 293 — масавыя беспарадкі;
  • арт. 341 — апаганьванне пабудоў і псаванне маёмасці;
  • арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • арт. 357 — змова альбо іншыя дзеянні, зробленыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
  • арт. 361 — заклік да санкцый;
  • арт. 367 — паклёп на прэзідэнта Беларусі;
  • арт. 368 — абраза прэзідэнта Беларусі;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
  • арт. 369−1 — дыскрэдытацыя Беларусі;
  • арт. 369−3 — публічны заклік да арганізацыі альбо правядзення незаконных сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў.
  • арт. 370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Таксама ў законе пяць артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Калі экскурсавода судзілі па адным з іх, то яму забароняць працаваць на працягу пяці гадоў.

  • арт. 19.8 — распаўсюд твораў, прапагандуючых культ гвалту і жорсткасці;
  • арт. 19.10 — прапаганда альбо публічная дэманстрацыя, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі альбо атрыбутыкі;
  • арт. 19.11 — распаўсюд, захаванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 24.22 — распаўсюд сродкамі масавай інфармацыі хлуслівай інфармацыі, якая псуе гонар прэзідэнта Беларусі;
  • арт. 24.23 — парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстаў.

Не прымуць тых, хто адмаўляе, што Беларусь — ветлівая краіна

Таксама экскурсавод можа не прайсці атэстацыю ў выпадку грубага парушэння прафесійных і этычных патрабаванняў. Сярод іх:

  • непавага да дзяржаўных сімвалаў Беларусі;
  • непавага да гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці,
  • непавага да культурных і духоўных традыцый Беларусі і захавання яе гісторыка-культурнай спадчыны;
  • адмова фармаваць уяўленне аб Беларусі як аб краіне, ветлівай для турыстаў;
  • дапушчэнне падчас экскурсіі суб’ектыўных, некарэктных ацэнак і выказванняў аб Беларусі і іншых дзяржаў, а таксама непрыняцце мераў па іх недапушчэнню з боку турыстаў;
  • непраява талерантнасці да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей, культур, традыцый, поглядаў і перакананняў;
  • падтрыманне непавагі ў адносінаў да турыстаў, экскурсантаў, прадстаўнікоў туріндустрыі;
  • праява некарэктных паводзінаў, агрэсіі, негатыўных ацэнак, абразаў і паклёпу ў адрас турыстаў.

Чытайце таксама: Будуць караць за адступленне ад тэмы. Як працуюць новыя правілы праверкі экскурсаводаў

У Беларусі былі выпадкі затрымання экскурсаводаў

Прыклады асуджаных за «палітыку» экскурсаводаў ужо ёсць. Так, па артыкуле 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) асудзілі мінскага экскурсавода і краязнаўца Ігара Хмару. Ён атрымаў 2,5 гады «хатняй хіміі».

Таксама ў Мінску тройчы затрымлівалі і каралі «суткамі» экскурсавода Аксану Манкевіч. Яе абвінавачвалі ў непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі і незаконным пікетаванні (тады яе затрымалі разам з экскурсійнай групай). У жніўні 2022 аб затрыманай Святлане Грышкевіч сілавікі казалі, што яна «праводзіла экскурсію і прыводзіла гістарычныя паралелі згодна з выключна сваімі бчбшнымі перакананнямі».

У лістападзе 2023 года ў Карэлічах затрымалі мясцовага экскурсавода Красоўскага. Яго абвінавацілі паводле артыкула 19.11 КаАП і пазбавілі волі на 15 дзён. У Гродне вядома як мінімум пра адзін выпадак. Але яго не апублічвалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

TikTok: дыскабар з «гарлапанячай музыкай» на Савецкай папсаваў «вайб Гродна»

На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…

24 лістапада 2024

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024