З траўня 2024 года ў Гродне за пратэсты ў 2020 годзе пачалі судзіць больш за 20 чалавек. Раней такія працэсы праходзілі па адным у адзін-два месяц. Праз год затрыманні павінны спыніцца.

Як правіла, гродзенцаў судзяць групамі па тры-чатыры чалавекі. Вядомыя Hrodna.life суды звязаныя з акцыяй пратэсту 6 верасня 2020 года. Справу распачынаюць паводле арт. 342 ч.1 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Таксама працягваюцца затрыманні, звязаныя з пратэстамі.

6 верасня 2020 года ў Гродне прайшоў марш. Людзі прыйшлі да Савецкай са сваіх раёнаў і прайшлі па мосце да ўніверсама «Брэст». Па дадзеных міліцыі, у ім прыняло ўдзел каля 750 чалавек. У 2021 годзе праваабаронцы і адвакаты называлі лічбу ў 400 выяўленых мітынгоўцаў. Гэта адна з самых масавых акцый у Гродне, адказам уладаў на якую стала маштабная крымінальная справа.

Чытайце таксама: Гродзенскі аналаг «карагоднай справы»: за адну акцыю пратэсту ў верасні 2020 года судзяць дзясяткі чалавек

Вядома, што жанчынам выносяць прысуды, звязаныя з абмежаваннем волі — гэта значыць, «хімія» або «хатняя хімія».

Магчыма, разбіральніцтвы пачасціліся, таму што тэрмін прыцягнення па арт. 342 КК — пяць гадоў. У сілавікоў засталося паўтара года.