Навіны

У Слоніме мужчыну судзяць за гвалт у войску. Верагодна — дзедаўшчына

У судзе Слонімскага раёна 10 ліпеня пачалі судзіць Паўла Пліско. Справу распачалі па арт. 443 ч. 1 КК «Парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца, пры адсутнасці адносін падпарадкаванасці».

Суддзя — Аксана Ануфрэня.

Абставіны справы невядомыя, паведамляе Telegram- канал «Право имеют».

Арт. 443 КК узбуджаецца за:

Гвалт, здзек з асобы, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца, альбо жорсткае абыходжанне з ёй, альбо незаконнае пазбаўленне яе волі, альбо прымусовае выкарыстанне асобы, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца, у асабістых інтарэсах, альбо вымагальніцтва або адабранне ў яго прадметаў ваеннага забеспячэння, учыненыя асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца, якія не знаходзяцца ў дачыненні да падпарадкаванасці з пацярпелым.

Мяркуючы па ўсім, справа ў дзедаўшчыне — канфлікт адбыўся паміж роўнымі людзьмі, не начальнікам і падначаленым.

За гэта пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

У Слоніме размешчана 11-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада — вайсковая часць 33 933.

Чытайце таксама: Памёр рэзервіст, прызваны на ваенныя зборы. Яго накіравалі ў Слонім

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025