Навіны

У Гродне прадаецца гатовы бізнес — кузня

Гатовы бізнэс па кавальскай справе прадаецца на вул. Суворава, 147 у Гродне. Там ёсць абсталяванне для выканання кавальскіх работ па гарачым і халодным каванні і зварачных работ.

З абсталявання — ковачны пнеўматычны молат, свідравальны станок, наждак, горн, тыгельная печ, кавадла, зварачны апарат, газавы разак, разнастайны ручны інструмент і прыстасаванні.

Агульная плошча будынка — 391,3 м.кв. Плошча памяшкання кузні - 90,6 м. кв. Сам цэх займае 74 м. кв. Яшчэ 16,6 м. кв — бытоўка. Таксама ў арэнду ўключаны ўчастак на 0,1986 га, на праве арэнды.

Ёсць электрычнасць і цеплазабеспячэнне. Ваду бяруць з калодзежа з дапамогай помпы. Туалет — на вуліцы.

Кошт — $ 52 500. Кузня знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна прадаюць дом-айсберг: падземная частка большая за тое, што бачна зверху

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025