Навіны

Візавыя цэнтры Польшчы ўвялі змену для рэгістрацыі па «картах паляка»

Уладальнікі «карты паляка» старэйшыя за 60 гадоў змогуць падаваць дакументы на атрыманне нацыянальных візаў ва ўсіх візавых цэнтрах Польшчы без папярэдняй рэгістрацыі.

Змена ўвойдзе ў сілу з 15 ліпеня 2024 года, паведамілі на сайце візавага пасярэдніка VFS Global. Гэта аблегчыць працэс падачы для людзей сталага веку, пазбаўляючы іх неабходнасці загадзя рэгістравацца.

Працэс рэгістрацыі на візы змяніўся з красавіка 2024 года: яна стала строга індывідуальнай, пры запісе на падачу дакументаў верыфікацыя праходзіць з уключанай камерай смартфона ці ноўтбука. Выключэнне зрабілі толькі для рэгістрацыі сям'і (муж і жонка і непаўналетнія дзеці). Тады магчымая групавая рэгістрацыя з верыфікацыяй аднаго з паўналетніх чальцоў сям'і.

Таксама важна памятаць, што дакументы трэба падаваць у тыя візавыя цэнтры, якія абслугоўваюць ваш рэгіён пражывання. З 25 чэрвеня ў візавыя цэнтры ў Гродна і ў Лідзе могуць падаць дакументы толькі тыя, хто прапісаны ў Гродне і Гродзенскай вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024