Навіны

Тры гродзенкі трапілі ў бальніцу хуткай дапамогі пасля загару. Лекар расказаў, чым гэта небяспечна ў будучыні

Трое дзяўчат у Гродне шпіталізавалі ў бальніцу хуткай дапамогі з сонечнымі апёкамі пасля няўдалага загару. Дзве з іх атрымалі апёкі 1−2-й ступені на пляжы, трэцяя — апёк 2-й ступені ў паходзе. Сонечныя апёкі ствараюць перадумовы для развіцця меланомы, расказаў урач Гродзенскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Адна з пацярпелых хадзіла ў паход з пятніцы па нядзелю, была ў ценю, тым не менш атрымала сонечныя апёкі твару, шыі і зоны дэкальтэ другой ступені. З’явіліся бурбалкі і лушчэнні, якія запатрабавалі інфузійнай тэрапіі і дэсенсібілізацыі, расказаў урач-хірург Гродзенскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Андрэй Аслаўскі. Дзяўчына правяла ў шпіталі тыдзень.

Яшчэ дзве пацярпелыя заснулі на пляжы на Нёмане. Ім дыягнаставалі апёкі 1−2 ступені з паразай скуры спіны, грудзей, жывата.

Чытайце таксама: Як ратавацца ад спёкі: карысныя парады для сонечнага надвор’я

Сонечныя апёкі павышаюць рызыку развіцця раку

Сонечныя апёкі, як і іншыя, правакуюць змены фармату скуры, на цэлы год мяняюцца яе марфалагічныя структуры, расказаў урач. На працягу гэтага года з’яўляецца высокая рызыка развіцця захворванняў скуры, у 3−4 разы павялічваецца рызыка развіцця анкалагічных захворванняў.

Як зразумець, што час выклікаць хуткую?

Праз спёку гродзенцы выклікаюць хуткую дапамогу з прыпынкаў, з крамаў, з пляжаў, расказалі напярэдадні на канале «Беларусь 4». Людзі страчваюць прытомнасць, паскараецца пульс, некаторым ставяць дыягназ «цеплавы ўдар». Часцей за ўсё звяртаюцца людзі сталага веку, з хранічнымі захворваннямі і людзі, якія прытрымліваюцца строгіх дыет ці недастаткова паелі. Першыя прыкметы нядужання — галавакружэнне, пачашчэнне сэрцабіцця, дыхавіца, цяжар за грудзінай, радзей могуць быць курчы. Пасля — страта прытомнасці.

У людзей з хранічнымі захворваннямі могуць здарацца інфаркты, інсульты, пры падзенні ад страты прытомнасці могуць быць траўмы галавы. За апошнія дні хуткая зафіксавала 10 выпадкаў страты прытомнасці і цеплавых удараў.

Першая дапамога

Пры цеплавым удары чалавека неабходна змясціць у прахалоднае месца, у цень. Калі ён у прытомнасці - даць папіць прахалоднай, але не ледзяной вады. Трэба намачыць любую тканіну прахалоднай вадой і пакласці на галаву або на ўчасткі цела, дзе сасуды падыходзяць бліжэй за ўсё да паверхні скуры: локцевыя згіны, шыя, пахвінная вобласць.

Чытайце таксама: Легкае адзенне, чыстая вада і карысная ежа. Як дапамагчы дзіцяці перанесці спёку

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025