Навіны

На мяжы выявілі 540 манет Трэцяга рэйху са свастыкай. Што пагражае кіроўцы

На беларуска-літоўскай мяжы ў кабіне фуры выявілі каля 60 срэбных манет рознай вартасці і 540 манет Германіі (Трэцяга Рэйха) вартасцю 2 рэйхсмаркі 1937−1939 гадоў выпуску, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі. Мужчына не стаў іх дэклараваць і заплаціў за гэта штраф. Але на манетах Германіі знайшлі свастыку — таму на штрафе справа не скончылася.

Манеты, якія выявілі на мяжы. Крыніца: gtk.gov.by

Грошы праз пункт пропуску «Каменны лог» перавозіў 30-гадовы кіроўца, грамадзянін Беларусі. Ён сказаў мытнікам, што не мае тавараў, якія трэба дэклараваць. Пасля гэтага ў яго выявілі манеты, якія ацанілі ў 45 тыс. рублёў.

На відэа відаць, што манеты мужчына захоўваў у пластыкавым пакеце побач з ежай.

Што пагражае мужчыне?

Мужчына заплаціў каля 5 тыс. рублёў штрафу за тое, што незадэклараваў манеты (ч. 4 арт. 15.5 КаАП). Таксама ў дзеяннях беларуса ўбачылі «Прапаганду альбо публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі альбо атрыбутыкі» — арт. 341−1 Крымінальнага кодэкса.

Яму можа пагражаць штраф, арышт, альбо абмежаванне волі да трох гадоў, альбо пазбаўленне волі да чатырох гадоў. Матэрыялы мытнікі перадалі ў Ашмянскі РАУС.

Чытайце таксама: На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Паводле артыкула 341−1 у Гродзенскай вобласці судзяць не часта. За апошнія гады ўзбудзілі адну крымінальную справу за татуіроўкі - гродзенца затрымалі трэці раз з неперабітымі сімваламі. Затое за пасты ў сетках і пры першых затрыманнях за татуіроўкі актыўна прымяняюць адміністрацыйны арт.19.10 КаАП.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025