У Гродне будуць адзначаць 80-годдзе вызваленне горада ад нямецкіх войскаў падчас Другой сусветнай вайны. Святкаваць будуць два дні - у аўторак 16 ліпеня і ў суботу 20 ліпеня. Hrodna.life паглядзеў праграму імпрэзаў.

16 ліпеня

Парк Жылібера, помнік «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

  • 10:00−10:30 «Вечны агонь памяці», мітынг, цырымонія ўскладання вянкоў і кветак;
  • 11:00−11:30 адкрыццё турыстычнага інфармацыйнага цэнтра.

Вуліца Тэльмана, 4 (Культурны цэнтр «Фестывальны»

  • 11:00−14:00 «Мелодыі міра», канцэрт на балконе калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
  • 12:00−19:00 «Вызваліцелі», адкрыццё фотавыставы пра ветэранаў вайны з дакументальнымі фота 1944 г.

Вуліца Савецкая

  • 10:00−20:00 «Гродзенскі сувенір», выстава-кірмаш вырабаў народнай творчасці

Плошча ЦУМа

  • 12:30−13:00 «З любоўю да роднага горада», адкрыццё летняй агляднай пляцоўкі Nebo
  • 13:00−13:30 «Са святам, любімы горад!», канцэртная праграма духавога аркестра Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Гродзенская капэла»

Плошча каля Моладзевага цэнтра «Гродна»

  • 13:30−14:00 «Святая памятная дата», выступленне ветэранскіх калектываў Гродна
  • 14:00−14:30 «Жыве Перамога ў пакаленнях», канцэртная праграма артыстаў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры

Курган Славы

  • 14:00−14:30 урачысты мітынг удзельнікаў інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Дарогамі славы»

Курган Славы — Плошча Тызенгаўза

  • 14:30−15:00 «Дарогамі славы», патрыятычны аўтапрабег

Вуліца Сацыялістычная, 4 (кінатэатр «Чырвоная зорка»)

  • 15:00−17:30 дыялогавая пляцоўка ўдзельнікаў інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Дарогамі славы», прагляд кінафільма «Час вяртацца» (па запрашальных білетах)

Плошча Леніна

  • 17:45−18:00 «У імя міру на зямлі», вальс бронетранспарцёраў

Парк Жылібера

Пляцоўка тэатра лялек

  • 16:00−17:00 «У гарадскім парку грае аркестр», выступленне ваеннага духавога аркестра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады

Сцэна парка

  • 18:00−20:00 «Пераможных дзён жывая памяць», канцэрт у межах інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Дарогамі славы» з удзелам Ірыны Дарафеевай, арт-групы «Беларусы» і іншых артыстаў беларускай эстрады

20 ЛІПЕНЯ

Вуліца Савецкая

плошча Моладзевага цэнтра «Гродна»

  • 16:00−16:30 «Жывая ў нашым сэрцы пераможная дата», выступленне вакальнага калектыву «Рада» Палаца творчасці дзяцей і моладзі
  • 16:30−17:30 «Песні душы радзімы маёй», выступленне ветэранскіх калектываў г. Гродна
  • 17:30−19:00 «Са святам, Гродна!», канцэртная праграма калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

Чытайце таксама: «Напіцца і забыцца», бытавуха і Саладуха. Што не так з гарадскімі святамі ў Гродне