Аперацыя. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com/sasint
У Гродзенскай універсітэцкай клініцы пачалі рабіць новую паслугу — барыятрычныя аперацыі. Яна дапамагае пазбавіцца лішняй вагі. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на старонцы клінікі ў Instagram. Гэта першы горад пасля Мінску, дзе заняліся такім напрамкам.
Аперацыю па барыятрычнай хірургіі робяць на страўнікава-кішачным тракце. Гэта дапамагае зменшыць колькасць спажываемых калорый і паменшыць іх усмоктванне ў кішэчніку.
У клініцы робяць некалькі відаў барыятрычных аперацый. Пры любым метадзе чалавек можа пазбавіцца ад 40−90% лішняй вагі. Таксама такая аперацыя зніжае рызыку смерці ад цяжкіх захворванняў, выкліканых вагой.
Барыятрыя распаўсюджана ў заходніх краінах, у Беларусі гэта — новы напрамак працы. Гэта ў тым ліку найбольш эфектыўны метад лекавання самай цяжкай формы атлусцення — марбіднага. Пры ёй людзі не могуць пахудзець іншымі метадамі. Паспяхова знізіць вагу пры такім атлусценні і захаваць вынікі атрымоўваецца не больш, чым у 5−10% пацыентаў.
Аперацыі ў сферы барыятрычнай хірургіі робяць у двух шпіталях Мінскай вобласці. Першы — Мінскі абласны клінічны шпіталь, другі - Мінскі гарадскі клінічных шпіталь № 4. У Гродзенскай універcітэцкай клініцы такая паслуга каштуе ад 300 рублёў, напісана на сайце 103.by. Падобныя аперацыі плануюць рабіць таксама замежнікам.
Чытайце таксама: Гродзенская бальніца хуткай дапамогі пачала аказваць паслугі ў выхадныя і святы. Паглядзелі, што там прапануюць
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…