Польска-беларуская мяжа. Фота з архіву Hrodna.life
Польскія памежнікі не прапускаюць праз мяжу аўто з беларускай рэгістрацыяй, у якім няма ўласніка. Пра гэта 9 ліпеня 2024 года пачалі пісаць у памежных Telegram-чатах, заўважыла «Еўрарадыё».
Польскія памежнікі 10 ліпеня падцвердзілі, што не прапускаюць аўтамабілі без уласніка. Яны спаслаліся на дапаўненні, якія ўнеслі ў рэгламент Еўрасавета 29 чэрвеня 2024 года. Гэты рэгламент рэгулюе санкцыйны рэжым у адносінах да Беларусі.
Таксама ў Польшчу не прапускаюць аўтамабілі пры наяўнасці генеральнай даверанасці. Пад забаронай апынуўся транспарт, які належыць юрыдычным асобам — уласнікі аўто, якія набылі іх у лізінг, не могуць праехаць праз беларуска-польскую мяжу.
Таксама ўдзельнікі чатаў пісалі, што з 10 ліпеня ў Польшчу з Беларусі нельга будзе везці цыгарэты і алкаголь. Пра гэта нібыта людзям паведамілі польскія мытнікі.
З 4 ліпеня ўзмацніліся праверкі на мяжы з польскага боку. Польская мытня перастала адзначаць tax-free, а тэхніку і запчасткі, якія вязуць у Беларусь, правяраюць нават на зялёным канале. Людзям патлумачылі, што гэта звязана з уступленнем у дзеянне новага 14-га пакета санкцый.
Чытайце таксама: Новыя санкцыі: Польшча забараніла вываз тавару ў Беларусь для фізічных асоб
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…