Навіны

Нерухомасць тыдня: дом з тэрасай, лазняй і барбекю ля возера

Прадаецца двухпавярховы дом з тэрасай і лазняй у садовым таварыстве «Хімік» у Азёрах (25 км ад Гродна) у 900 метрах ад возера Белае. Каля дома пабудавалі лазню з драўлянага бруса. У двары ёсць зона адпачынку і месца для барбекю. Дача прадаецца з убудаванай кухняй, мэбляй і тэхнікай.

На першым паверсе размясцілі гасціную, кухню, сумешчаны санвузел з душавой. Таксама там кацельня і тэраса. На другім паверсе зрабілі спальную зону.

Дом пабудавалі ў 2000 годзе. Агульная плошча — 57, 1 кв.м. Яго зрабілі з бруса, уцяплілі і абшылі сайдынгам. У доме ўсталявалі двухконтурны цвёрдапаліўны кацёл. Пад вокнамі - радыятары з антыфрызам. Вокны — чатырохкамерныя з высокай ступенню цеплазберажэння. У доме выкарыстоўваецца вадзяное ацяпленне. Вада ідзе з свідравіны.

З домам ідзе зямельны ўчастак плошчай 4,6 сотак правільнай прамавугольнай формы. Дом агароджаны з чатырох бакоў. Па перыметры высадзілі 50 туй. У двары таксама ёсць дроўніца і месца для захоўвання інвентара.

У лазні ўсталявалі бойлер для нагрэву вады на 80 л і кацёл, з дапамогай якога лазня распальваецца за 1,5 гадзіны. У апарні — лунаюць паліцы з ценявы падсветкай.

Кошт — $ 65 000. Купіць яго можна з прыцягненнем крэдыту, сямейнага капіталу, жыллёвага балансу.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: як перапланаваць аднапакаёўку і вынесці кухню на лоджыю

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025