Навіны

Дзіцячыя пляцоўкі і гандлёвы цэнтр. Што жыхары Пагаранаў-Кашэўнікаў хацелі ад дэпутата Мазайла?

Змяніць расклад аўтобусаў, прыбраць кустоўе і адрамантаваць дарогі. Жыхары мікрараёна Пагараны-Кашэўнікі сустрэліся з дэпутатам гарадскога Савету Сяргеем Мазайла. Што яны ад яго патрабавалі, паведаміў Мазайла ў сваім Telegram-канале.

Сяргей Мазайла з жыхарамі мікрараёна Пагараны-Кашэўнікі. Крыніца: Telegram-канал «Телеканал „Гродно Плюс“»

На сустрэчу з Сяргеем Мазайла прыйшлі больш за 20 чалавек. Жыхары мікрараёна прасілі дэпутата вырашыць пытанне з прыбіраннем кустоўя акацыі. Яно знаходзіцца на павароце да мікрараёна і перашкаджае пешаходнай і роварнай сцежкам. Камунальныя службы мусяць на працягу тыдня гэта выправіць.

Мікрараён Пагараны-Кашэўнікі пачалі забудоўваць у пачатку 1990-х гадоў. За гэты час там узвялі каля 2000 дамоў. Але ў мікрараёне застаюцца нявырашаныя праблемы з інфраструктурай. Напрыклад, у мікрараёне адна крама, бліжэйшыя школы і дзіцячыя садкі знаходзяцца ў суседніх мікрараёнах «Вішнявец-6» і «Вішнявец-7» — у двух-трох кіламетраў ад Пагаранаў. Сам мікрараён называюць элітнай акраінай горада.

Таксама жыхарам Пагаранаў-Кашэўнікам не падабаецца час прыбыцця і адпраўлення двух аўтобусаў - № 26 і № 38, якія ездзяць у мікрараён. Транспарт практычна адначасова прыязджаюць і адппраўляцюцца з канцавога прыпынка.

Гэтае пытанне павінен вырашыць Аператар пасажырскіх перавозак. Там плануюць павялічыць маршрут аўтобуса № 26. Гэта павінна паўплываць на змену раскладу руху. Але канкрэтнай даты дэпутат не назваў.

Пра што яшчэ прасілі гродзенцы

У жыхароў мікрараёна былі пытанні пра сферу ЖКГ, будаўніцтва новых аб’ектаў. Яны хочуць бачыць у мікрараёне новыя дзіцячыя пляцоўкі, гандлёвы цэнтр і веласіпедныя сцежкі. Акрамя гэтага, яны прасілі паспрыяць рамонту ліўневых і каналізацыйных сістэм.

Таксама людзі пераймаюцца праблемай катання на квадрацыклах па вуліцах Пагаранаў-Кашэўнікаў у выхадныя дні. Гэтую праблему павінна ўзяць пад кантроль Гродзенская ДАІ. Маршруты экіпажаў скарэктуюць, каб яны кантралявалі сітуацыю.

Чытайце таксама: Пышкі, Каложскі парк і Пагараны. Топ-11 самай дарагой зямлі ў Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025