Навіны

У 2023 годзе колькасць ІПшнікаў на Гродзеншчыне зменшылася на паўтысячы

Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе зменшылася больш чым на 500 у параўнанні з 2022 годам. Адпаведную інфармацыю апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

Прадпрымальнік. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com/Alterfines

Большасць індывідуальных прадпрымальнікаў займаюцца аптовым і рознічным гандлем, рамонтам аўтамабіляў і матацыклаў - 38%. На другім месцы па колькасці - транспартная дзейнасць, складаванне, а таксама паштовая і кур’ерская дастаўка — 16,9%. Будаўніцтвам займаюцца 9,5% прадпрымальнікаў.

Менш за ўсё ІП у сферах прафесійна навуковай і тэхнічнай — 6,7% і прадстаўленні іншых відаў паслуг — 5,5%.

Як змянялася колькасць ІП за апошнія гады

Найбольшая колькасць зарэгістраваных індывідуальных прадпрымальнікаў за апошнія сем гадоў была ў 2022 годзе — 27 893. Найменшая ў 2018 годзе — 24,2 тыс.

  • 2017 год — 25,0 тыс.;
  • 2018 год — 24,2 тыс.;
  • 2019 год — 24,4 тыс.;
  • 2020 год — 26,2 тыс.;
  • 2021 год — 27,5 тыс.;
  • 2022 год — 27,8 тыс.;
  • 2023 год — 27,3 тыс.;

Па краіне сітуацыя падобная

У снежні 2023 года стала вядома, што колькасць ІП зніжаецца. У краіне зарэгістравалі на 13 тыс. прадпрымальнікаў менш, чым ліквідавалі. Гэта звязана з тым, што з 1 студзеня 2023 года ІП згубілі права на спрошчанае падаткаабкладанне. Таксама скарацілі колькасць відаў дзейнасці для адзінага падатка. З-за гэтага ІП пачалі афармляць статус юрыдычнай асобы.

Станам 1 студзеня 2024 года ў Беларусі было 252,4 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта на 10 тыс. менш, чым было 1 студзеня 2023 года.

Чытайце таксама: ІПшніцу з Гродзенскай вобласці судзілі за гандаль крэмам NIVEA

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025