На вуліцы Стэфана Баторыя з’явіўся знак, які абмяжоўвае максімальную хуткасць руху да 40 км/г. Раней там часта здараліся «вылеты» ў паварот.
Абмяжоўваючы знак устанавілі каля гандлёвага дома «Баторыя», перад прыпынкам у бок Фарнага касцёла. Гэта зрабілі, каб мінімізаваць колькасць аварый на даволі рэзкім закругленні дарогі ля Фарнага касцёла.
Апошняя такая аварыя здарылася ўсяго два тыдні таму: 23 чэрвеня на мокрай дарозе Citroen урэзаўся ў агароджу на выгіне вуліцы, пісаў «АвтоГродно». Раней у гэтым месцы аўтамабілі заносіла нават да прыступак касцёла. Пасля таго як уздоўж вуліцы ўстанавілі агароджу, аўтамабілі ўжо не змаглі вылятаць так далёка за межы праезнай часткі, але аварыі не скончыліся.
Чытайце таксама: