Новую вуліцу Воінаў-Інтэрнацыяналістаў адкрылі паміж Лідскай і Белуша, недалёка ад абласной дзяржаўтаінспекцыі. Яна стала другой дарогай, па якой можна патрапіць у новы мікрараён на Лідскай.
Новая вуліца вядзе да дамоў-змеек. Перад уездам у квартал з боку Белуша ёсць кола. На вуліцы ёсць велацежкі, пешаходныя сцежкі, дадатковая паласа для руху і парковачныя месцы. Пра яе адкрыццё паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На новай вуліцы бетоннае пакрыццё, разметка нанесена. Уезд з боку Белуша рэгулюецца святлафорам. Рух грузавых аўтамабіляў па ёй забаронены.
Чытайце таксама: Тры чалавекі загінулі, больш за 120 пацярпелі. Сабралі спіс самых аварыйных вуліц у Гродне