У мікрараёне «Дзевятоўка-3» плануюць узвесці будынак з памяшканнямі для гаспадарчага абслугоўвання насельніцтва, фізкультурна-аздараўляльнага і спартовага прызначэння. Участак плошчай 0,1785 га выставілі на аўкцыён. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.
Будынак вышынёй да дзевяці метраў (тры-чатыры паверхі) хочуць пабудаваць на вуліцы Дзяржынскага. Пачатковая цана ўчастка — 35,1 тыс. рублёў (€ 10 тыс.). Пераможца аўкцыёна атрымае права арэнды ўчастка на 50 гадоў.
Яшчэ адзін будынак спартовага прызначэння прадаюць у цэнтры
На вуліцы Леніна, 26Б прадаюць будынак 1912 года пабудовы. Там можна адкрыць аб’ект грамадска-спартовага прызначэння. Пачатковая цана — 333,5 тыс. рублёў (€ 97,5 тыс.).
Чытайце таксама: Чыноўнікі прыслухаліся да грамадзян. На Магістральнай вырашылі не будаваць шматпавярховік