Навіны

У Гродне адкрыюць новы музей. Дзе ён будзе размяшчацца?

Былы будынак разліва піва на Гродзенскім піўзаводзе гатовы больш чым на 90%. Там сканчаюць вонкавыя працы і плануюць пачаць унутранае аздабленне. У сутарэннях XVII і XIX стагоддзяў хочуць адкрыць арт-прастору і музей, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4. Гродна». Там будуць праводзіць выставы і канцэрты.

Сутарэнні гродзенскага піўзавода, дзе плануюць адкрыць арт-прастору. Скрыншот: «Беларусь 4. Гродна»

У музеі плануюць размясціць «піўную экспазіцыю». Сярод экспанатаў будзе старая цэгла з адбіткамі лапаў жывёлаў, бутэлькі рознага перыяду, а таксама рэчы, якія знайшлі падчас рэканструкцыі, перадавалі ўласнікам будынка і купілі праз аўкцыёны.

Будзе новая пляцоўка для канцэртаў

У савецкія часы ў гэтых сутарэннях размяшчаліся чаны. У іх захоўвалі піва і падрыхтоўвалі напой да разліву. Пасля рэканструкцыі на плошчы ў 800 кв.м. адкрыюць арт-прастору. Там плануюць арганізоўваць выставы, а таксама мерапрыемствы з удзелам музыкаў, мастакоў, скульптараў і разбяроў па дрэве. Экспанаваць хочуць творы не толькі гродзенскіх творцаў, але і мастакоў з іншых рэгіёнаў Беларусі. Музычныя канцэрты будуць праводзіць у жалезабетонным скляпенні вышынёй пяць метраў.

На аднаўленне выдаткавалі больш за $ 3 млн

На аднаўленне піўзавода ўжо выдаткавалі больш за $ 3 млн. Як мінімум столькі ж трэба для завяршэння прац, якія плануюць скончыць да канца 2024 года. Запланавана, што пачатку 2025 года арандатары пачнуць займаць памяшканні.

Чытайце таксама: Комін з флюгерам захаваюць, з паддашша зробяць мансарду. На гродзенскім піўзаводзе пачалі мяняць дах

Падзяліцца

Апошнія запісы

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025